Віктара Дашкевіча выклікаюць у райвыканкам, каб надаць "прававую ацэнку" праведзенаму мітынгу
Капыльскага каардынатара каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віктара Дашкевіча выклікаюць у райвыканкам Капыля для "надання прававой ацэнкі праведзенага мерапрыемства".
![14307.jpg 14307.jpg](/img/v1/news/full/14307.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў мінскі абласны каардынатар БХД Павел Пракаповіч.
Нагадаем, што ў Капылі 15 сакавіка адбыўся дазволены ўладамі мітынг да Дня Канстытуцыі. У ім удзельнічалі каля двух дзясяткаў мясцовых актывістаў, а таксама актывістаў з Менску, Салігорску,
Бабруйску, Маладэчна.