У Капылі дазволілі пікет да Дня Канстытуцыі
У Капылі райвыканкам дазволіў правядзенне пікету да Дня Канстытуцыі. Заяўку на яго падаў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віктар Дашкевіч.
"Падаў заяўку ў райвыканкам з нагоды Дня Канстытыцыі, бо Канстытуцыя ў нас не выконваецца, а некаторыя нават артыкулы парушаюцца, у асноўным прадстаўнікамі ўлады”, — адзначыў Віктар Дашкевіч.
Пікет пройдзе 14 сакавіка з 11:00 да 12:00 на стадыёне на фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Прэсавая служба БХД