Мушка — проста хараство!
Мушка і яшчэ двое кацянят нарадзіліся ў сям'і п'янчуг. Людзі не клапаціліся пра малых, а нярэдка і крыўдзілі. Як вынік — двое кацянят памерлі. А потым маленькую Мушку разам з мамай у п'яным чаду выкінулі на вуліцу. На шчасце, побач апынуліся валанцёры, якія выратавалі гаротных.