Малеча Ніпелька шукае самых лепшых людзей. Абноўлена: знайшла дом!
Чарговае кацяня пачало свой жыццёвы шлях у сутарэнні аднаго з дамоў на Партызанскім праспекце сталіцы. І гэты шлях мог быць вельмі кароткім, але ў снежні малое знайшла валанцёрка. Худое, з залепленымі гноем вачыма кацяня ледзь дыхала, але здолела перамагчы хваробу і цяпер шукае самых лепшых людзей.