Улады ўзяліся за аптэкі, якія паднялі кошты праз ПДВ
Чыноўнікі маюць намер працягнуць займацца цэнаўтварэннем на тавары, каб не стварыць на рынку дэфіцыт і не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн. Гэта вынікае з паведамленняў на сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка КДК Васіля Герасімава. Нагадаем, чыноўнікі паднялі з 1 студзеня ПДВ на многія прадукты, лекі, медвырабы, дзіцячыя тавары, з-за чаго, нягледзячы на іх аптымістычныя прагнозы, выраслі рознічныя цэны.