«Смяротны нумар»: гей-актывіст правёў адзіночны пікет у Дзень дэсантніка
Акцыя ЛГБТ-актывіста на Дварцовай плошчы ў Санкт-Пецярбургу скончылася бойкай дэсантнікаў і байцоў АМАПу.

«Блакітныя берэты» атакуюць гей-актывіста
Нейкі гей-актывіст менавіта ўчора і менавіта на Дварцовай плошчы, дзе збіраюцца ветэраны Паветрана-дэсантных войскаў, вырашыў абараніць правы сэкс-меншасцяў адзіночным пікетам. Аднак гэта не
спадабалася некалькім дзясяткам «блакітных берэтаў» .
Прадстаўнік ЛГБТ пачаў разгортваць вясёлкавы сцяг, аднак дэсантнікі вырашылі спыніць яго акцыю.
Супрацоўнікі АМАПу былі вымушаны заступіцца за хлопца, які патрапіў у цяжкае становішча, што ў канчатковым выніку перарасло ў бойку паміж супрацоўнікамі правапарадку і дэсантнікамі.
У выніку амапаўцам удалося выратаваць жыццё гей-актывіста і затрымаць двух дэсантнікаў. Астатніх удзельнікаў канфлікту адбілі ў амапаўцаў паплечнікі па родзе войскаў.
fontanka.ru