«Мы тут і нас шмат». Чаму беларусы і беларускі выйшлі на «Парад роўнасці» ў Варшаве
Штогадовы «Парад роўнасці», які прайшоў 25 чэрвеня ў Варшаве, аб'яднаў ЛГБТІК+ супольнасць, а таксама тых, хто за разнастайнасць, за роўныя правы для ўсіх, нягледзячы на гендар і сексуальную арыентацыю. У вялікай калоне побач з палякамі, украінцамі, людзьмі іншых нацыянальнасцяў ішлі беларусы і беларускі.