На анлайн-картах 2ГИС вырашылі расшукаць і пазначыць усе гей-клубы Расіі: Навошта і чаму цяпер?
Супрацоўнікам кампаніі 2ГИС, якая робіць анлайн-карты і даведнікі, даручылі збіраць інфармацыю пра ўстановы для ЛГБТ-людзей у сувязі з прызнаннем іх «руху» «экстрэмісцкім». Пра гэта паведамляюць «Важныя гісторыі» са спасылкай на супрацоўнікаў 2ГИС.
![Фота з сайта theins.ru Фота з сайта theins.ru](/img/v1/images/2_his.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта theins.ru
Кіраўніцтва кампаніі 2ГИС (карты і даведнікі) у панядзелак, 4 снежня, даручыла супрацоўнікам «сабраць у рэестр» інфармацыю аб установах для ЛГБТ-людзей у сувязі з прызнаннем «руху» «экстрэмісцкім». Пра гэта журналістам на ўмовах ананімнасці распавёў супрацоўнік кампаніі.
![Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС](/img/v1/images/2_his_list.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС
![Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС](/img/v1/images/2_his_list_2.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот працоўнай перапіскі 2ГИС
«Цэнтралізавана нам такія ўстановы не адлавіць, таму важна, каб на месцах правялі рэвью. Як правіла, яны прадстаўлены ў рубрыках «Начныя клубы», «Бары». Пакуль нашы юрысты высвятляюць, як нам карэктна паступіць з карткамі ўстаноў, вы можаце фіксаваць іх назвы ў рэестры», — гаворыцца ў лісце кіраўніцтва, якое атрымалі супрацоўнікі 2ГИС.
Работнікаў просяць не толькі сабраць даныя, але і праверыць карткі ўстаноў і накіроўваць скаргі на гей-клубы пры наяўнасці «кампраметуючых» фота ці водгукаў. «Рэсурс пад задачку» просяць вылучыць у бліжэйшы час.
Глядзіце таксама
![Гамафобія Пуціна. Чаму ў Расіі забаранілі ЛГБТ Чаму Пуцін баіцца ЛГБТ?](/img/v1/images/754598837583200.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Маё меркаванне, што яны [даныя аб установах] пойдуць далей. Інфармацыя ў агульным доступе кампаніі, хтосьці ўсё роўна зробіць сліў. Ды і наогул, навошта даведвацца, дзе гей-клубы, калі катэгорый і рубрык у картцы бараў няма. Усё гэта неяк дзіўна», — распавёў супрацоўнік кампаніі, які атрымаў ліст. Паводле яго слоў, ён паспрабаваў выйсці на сувязь з уладальнікамі клубаў у Telegram і папярэдзіць іх аб зборы даных.
«Важныя гісторыі» звярнуліся ў кампанію 2ГИС з просьбай пракаментаваць сітуацыю, аднак ім пакуль аператыўна адказ атрымаць не ўдалося.
Глядзіце таксама
![Вярхоўны суд РФ прызнаў «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Міжнародны руху ЛГБТ» «Рух ЛГБТ» — цяпер экстрэмісты ў Расіі](/img/v1/images/f4beb6d0_8e19_11ee_835e_0ff56f3659b0.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, як пісаў НЧ, у чацвер, 30 лістапада, Вярхоўны суд Расіі на закрытым пасяджэнні прызнаў «экстрэмісцкім» «Міжнародны грамадскі рух ЛГБТ» паводле пазову Мінюста.
- Цяпер за сувязь з ЛГБТ-супольнасцю ў Расіі можа пагражаць крымінальная адказнасць па «экстрэмісцкіх» артыкулах, аднак крытэрыі «злачынстваў» не растлумачаны — суд адмовіўся абвясціць матывіроўку рашэння.
- Пасля рашэння Вярхоўнага суда праваабарончая арганізацыя «Справа ЛГБТ+» абвясціла аб самароспуску.
- У суботу, 2 снежня, маскоўская паліцыя зладзіла начную аблаву ў гей-клубах і саўнах расійскай сталіцы. Сілавікі правяралі дакументы ў наведвальнікаў ЛГБТ-устаноў на падставе нібыта пошуку наркотыкаў.
- Пецярбургскі гей-клуб «Цэнтральная станцыя» спыніў працу з-за рашэння Вярхоўнага суда РФ.
- На «Кинопоиске» ў дзіцячага мультфільма «Мой маленькі поні: Сяброўства — гэта цуд» з'явіўся рэйтынг 18+.
Паводле theins.ru, storage.googleapis.com