
«Экспертны савет пры Савеце Рэспублікі працуе досыць
шчыльна. І сёння ў першай палове дня мы разгледзелі тры законапраекты, якія нам
трэба прымаць», — распавяла Качанава.
Яна сказала, маўляў,
жыццё пастаянна падае новыя задачы, таму «можа быць, нам трэба будзе выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб недапушчальнасці распаўсюджвання ЛГБТ».«Калі я была з афіцыйным візітам у Маскве, якраз у той дзень у Дзяржаўнай думе прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ. Напэўна, прыйдзецца прымаць і нам. І гэта будзе правільна. Нельга гэта прапагандаваць. У нас ёсць сямейныя каштоўнасці, традыцыі, якія мы перадаем з пакалення ў пакаленне: традыцыі сям'і, праваслаўя», — сказала чыноўніца.
Варта адзначыць, што забарона на «прапаганду ЛГБТ» на практыцы фактычна будзе азначаць забарону ўласна самога ЛГБТ. У Расіі праявы такога каштоўнаснага фундаменталізму прынята называць скрэпамі. выглядае, што расійскія скрэпы памалу прыходзяць у Беларусь.
Нагадаем, раней у беларускіх садках забаранілі Чалавека-павука і герояў «Хагі вагі», пад нефармальны бан патрапіў Хэлоўін і іншыя прыкметы «загніваючага Захаду».