Футбольны трэнер Васіль Хамутоўскі і яшчэ 17 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы чарговы раз папоўнілі спіс палітвязняў у Беларусі. У пералік дадалі 18 чалавек, цяпер у краіне 1456 палітычных зняволеных. Хаця насамрэч, вядома, іх нашмат больш.

111_dynamo.kiev.ua_7.jpg

Палітычнымі зняволенымі 27 снежня прызнаныя беларусы, якім прад'явілі абвінавачанні альбо вынеслі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзмітрый Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Алег Давыдзенка, Наталля Давыдзенка, Анастасія Чумак, Дзмітрый Бераснеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Грыгорый Васількоў, Дзмітрый Ляўчук, Ілля Дубеня, Андрэй Бясько.

Таксама палітвязнем прызнаны вядомы беларускі футбаліст, былы брамнік нацыянальнай зборнай, трэнер Васіль Хамутоўскі. Суд над спартсменам пачнецца заўтра, 28 снежня, у судзе Ленінскага раёна Мінска.