Чым продаж Twitter падобны на вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Меркаваньне Юрыя Дракахруста

Размовы пра магчымы торг вакол вызваленьня беларускіх палітвязняў маюць сэнс толькі тады, калі той, хто заклікае ці падштурхоўвае да ўгоды ці пярэчыць ёй, мае чым гандляваць, піша на «Св*бодзе» палітычны аглядальнік Юры Дракахруст.

2022_10_27t200209z_1584858443_rc2s9x9xuvqt_rtrmadp_3_twitter_m_a_musk_pic_32ratio_900x600_900x600_64063.jpg

«Многія з нас маюць акаўнты ў Twitter, некаторыя аддаюць перавагу гэтай сацыяльнай сетцы, — піша Юрый Дракахруст. — 27 кастрычніка яе набыў мультымільярдэр Ілан Маск.

Уявім сабе, што перад учыненьнем угоды беларусы палка і патрабавальна спрачаліся б наконт яе.

Адны б казалі: патрабуем не прадаваць сусьветны скарб цёмнаму дзялку; ніякай угоды бяз згоды карыстальнікаў Твітэру; свабода слова ў інтэрнэце пад пагрозай; Маск — рукі прэч ад Твітэру; продаж Твітэру Маску амаральны.

А іншыя зь ня меншай жарсьцю даводзілі б: не, Маск — геній, ён уратуе Твітэр; дзякуючы яму свабода слова ў Сеціве расквітнее; Твітэр — Маску; пярэчыць продажу Твітэру Маску амаральна.

У сьвеце, дарэчы, такія дыскусіі сям-там ішлі. Можна нават дапусьціць, што нейкі, вельмі ўскосны і абмежаваны, уплыў на ўгоду яны і зрабілі.

Тон тых спрэчак быў збольшага аналітычным: людзі абмяркоўвалі плюсы і мінусы такой угоды, яе магчымыя наступствы для карыстальнікаў Твітэру і свабоды слова ў Сеціве ў цэлым.

Аднак імпэратыўны тон дыскусіяў — мы патрабуем — выглядаў крыху недарэчным. Сацыяльная сетка як супольны скарб яе карыстальнікаў — ня больш чым прыгожая мэтафара. Да 27 кастрычніка Твітэр належаў яго ранейшым юрыдычным уласьнікам, яны мелі поўнае права прадаваць яго каму хацелі. Гэтак жа і Маск валодаў капіталам, дастатковым, каб гэтую ўласнасьць набыць.

І справа вырашалася шляхам перамоваў, торгу паміж тагачаснымі ўладальнікамі Твітэру і Маскам. У выніку торгу дасягнулі згоды, уласнасьць перайшла да Маска. Не было б згоды — Твітэр застаўся б у руках ранейшых уласьнікаў.

А цяпер пра магчымы торг паміж Захадам і Лукашэнкам наконт вызваленьня беларускіх палітвязьняў... Ды я ўжо ў прынцыпе ўсё сказаў».