Ці трымаецца Маск сінімі пальцамі за ўладу ў Twitter? Хутка пра гэта даведаемся
Ілан Маск запусціў галасаванне: «Ці павінен я сысці з пасады кіраўніка Twitter?» 57,5% адказалі станоўча.
![Выява з сайта www.ixbt.com Выява з сайта www.ixbt.com](/img/v1/images/im_518650_large_large.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выява з сайта www.ixbt.com
Уладальнік Twitter Ілан Маск запусціў апытанне. Ён пацікавіўся ў карыстальнікаў пра тое, ці варта яму сысці з пасады кіраўніка сацсеткі.
Маск паабяцаў, што прыме любыя вынікі галасавання.
На момант напісання 57,5% карыстальнікаў сацсеткі прагаласавалі за тое, каб Маск сышоў у адстаўку. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел ужо 17,5 мільёна чалавек.
Па ходзе галасавання Маск публікаваў такія твіты-каментары: «Як гаворыцца, бойцеся сваіх жаданняў, бо яны могуць спраўдзіцца» і «Тыя, хто хочуць улады, менш за ўсё яе заслугоўваюць».
![Маск патроліў прарасійскага палітыка з Брытаніі Брытанскі палітык паскардзіўся Маску на тое, што Twitter пазначыў яго прарасійскасць. Адказ Маска бясцэнны](/img/v1/images/1623221004_5373.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ілан Маск стаў уладальнікам Twitter у канцы кастрычніка. Ён заявіў, што кампанія штодня губляе больш за чатыры мільёны долараў.
Маск папярэдзіў, што ў бліжэйшы час Twitter будзе рабіць шмат «глупстваў», таму што спрабуе перабудаваць сваю працу.
Варта згадаць, што бізнесовец звольніў прыкладна палову супрацоўнікаў кампаніі, а астатнім прапанаваў працаваць звышурочна, каб «хардкорна» будаваць новы Twitter. Паводле даных СМІ, пасля гэтага яшчэ сотні чалавек перадумалі заставацца ў кампаніі.
Паводле meduza.io