Што б ні падпісаў цяпер Лукашэнка — гэта як подпіс Васі з трэцяга пад'езда
Журналіст і палітык Сяргей Навумчык нагадвае, што легітымнасці ў прынятых цяпер Лукашэнкам і Пуціным рашэннях ніякай няма.
Што б ні падпісаў Лукашэнка з Пуціным, варта памятаць, што ён даўно (і не з 2020-га, а яшчэ з 90-х, калі здзейсніў дзяржаўны пераварот і зламаў Канстытуцыю) страціў легітымнасць.
Тое ж тычыцца ягоных «парламента» і «сената», якія будуць «ратыфікаваць» «пагадненні» — іх ніхто ніколі не выбіраў.
У прававым сэнсе — нібы подпіс паставіў Вася з трэцяга пад'езда.
Беларускі народ даўно пазбаўлены магчымасці выбіраць што прэзідэнта, што парламент. Гэта называецца ўзурпацыяй улады, з улікам чаго міжнародная супольнасць і павінна ставіцца да таго, што сёння могуць падпісаць двое дыктатараў.