Два гады «хатняй хіміі» за адно слова «свіння» ў «Аднакласніках»
«З намерам публічна абразіць прадстаўніка ўлады, выкарыстоўваючы свой тэлефон», «наўмысна падрыхтавала і напісала каментар «свіння» ў групе ў «Аднакласніках», сцвярджаў бок абвінавачвання. Пацярпелы ад каментару сілавік сказаў на судзе, што гэтым словам Таццяна Козак «падарвала яго аўтарытэт, прычыніла маральную шкоду і моцныя маральныя пакуты». Шкоду ён ацаніў у 3000 рублёў.