Twitter забараняе публікаваць фатаграфіі і відэа прыватных асоб без іх згоды

Twitter забараніў карыстальнікам публікаваць фатаграфіі і відэазапісы звычайных людзей без іх дазволу — і ўнёс істотныя змены ў палітыку ў дачыненні да недатыкальнасці прыватнага жыцця. Гэты пункт быў дададзены ў спіс парушэнняў палітыкі прыватнасці. Як будзе ажыццяўляцца кантроль?

twitter_4.jpg

Twitter абнавіў палітыку прыватнасці. Кампанія заявіла, што абнаўленне дазволіць "спыніць злоўжыванне медыйнымі платформамі для пераследу, запалохвання і распазнавання прыватных асоб".

Новая мера закліканая абараніць тых, хто непрапарцыйна моцна пацярпеў ад "злоўжывання медыя": жанчын, актывістаў, дысідэнтаў і прадстаўнікоў меншасцяў. Абнаўленне адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як заснавальнік платформы Джэк Дорсі пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Twitter, а яго месца заняў Параг Агравал.

У сваім блогу Twitter распавёў, што паведамленні, якія парушаюць абноўленую палітыку, будуць выдаляцца пасля атрымання паведамлення ад асобаў, адлюстраваных там, або ад іх прадстаўнікоў.

Правіла не распаўсюджваецца на палітыкаў ці знакамітасцяў — людзей, якія знаходзяцца ў полі ўвагі грамадскасці. Выключэннем стануць твіты, мэтай якіх з'яўляецца пераслед або запалохванне.