18 блогераў з розных сацсетак разам выпусцілі міні-серыял пра інклюзію

Міні-серыял «No borders Inclusion» сабраў блогераў Расіі, Польшчы, Беларусі і Германіі.

Блогеры з сацыяльных сетак Instagram, Tik-Tok, YouTube і іншых сабраліся на серыю варкшопаў — і разам стварылі міні-серыял «Інклюзія без межаў». Серыял набраў больш за 35 тысяч праглядаў у Tik Tok.

Пра што серыял? Пра выяўленне стэрэатыпаў адносна людзей з інваліднасцю, а таксама пра малую дасведчанасць грамадства розных краін на тэму інклюзіі, гатоўнасці соцыуму адэкватна рэагаваць на людзей з ментальнай або фізічнай інваліднасцю.

У кожнай з каманд быў удзельнік з інваліднасцю — у ролі акцёра або прадзюсара. Усяго для здымак серыяла было абрана чатыры фарматы — скетч, сацыяльная рэклама, інтэрв'ю і інструкцыя.

Сюжэт некаторых серый пабудаваны такім чынам, што не адразу становіцца зразумелым, што ў тым, што адбываецца на экране, удзельнічае чалавек з інваліднасцю. Да прыкладу, гаспадыня крамы дапамагае пакупніцы з выбарам адзення, і толькі потым высвятляецца, што яна са слабым зрокам — і становіцца зразумела, што гэта ніяк не абмяжоўвае і не ўскладняе зносіны.

Усяго было знята 8 серый па 1-2 хвіліны. У лістападзе здымачная група сабралася ў Стамбуле для нэтворкінгу і мантажу гатовага матэрыялу ў адзінае цэлае.

Апублікаваныя серыі можна паглядзець у сацыяльных сетках

Tik Tok: https://www.tiktok.com/@nobordersinclusion

YouTube: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtOzyjngv4FobSd5_tO1qypyQDLeVopiN


Прэзентацыя міні-серыяла ў Варшаве

17 снежня ў Варшаве адбудзецца адкрытая прэзентацыя міні-серыяла

Каманда міні-серыяла запрашае прыходзіць на мерапрыемства, каб пазнаёміцца і з блогерамі, і іншымі ўдзельнікамі праекта.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: