Twitter пагражае судом з-за новай сацыяльнай сеткі Threads
Twitter пагражаў падаць у суд на Meta Platforms за яе новую платформу Threads — нібыта тыя скралі ідэю.
Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным генеральнаму дырэктару мацярынскай кампаніі Facebook Марку Цукербергу юрыстам Twitter Алексам Спіра.
Meta, якая запусціла платформу Threads учора, 6 ліпеня, атрымала больш за 30 мільёнаў рэгістрацый толкі за мінулыя суткі.
Threads разлічвае перамагчы Twitter Ілона Маска — прыцягвае мільярды карыстальнікаў Instagram і, відаць, спадзяючыся, што да іх пяройдзе часткова аўдыторыя Twitter, не задаволеная эксперыментамі Маска ў сацсетцы.
«Канкурэнцыя — гэта добра, а махлярства — не»
У сваім лісце Спіра абвінаваціў Meta ў тым, што кампанія наняла былых супрацоўнікаў Twitter, якія «мелі і працягваюць мець доступ да камерцыйных сакрэтаў Twitter і іншай вельмі канфідэнцыйнай інфармацыі».
«Twitter мае намер строга выконваць свае правы на інтэлектуальную ўласнасць і патрабуе ад Meta прыняць неадкладныя меры, каб спыніць выкарыстанне любых камерцыйных сакрэтаў або іншай канфідэнцыйнай інфармацыі Twitter», — напісаў Спіра.
Крыніца Reuters, знаёмая з лістом, пацвердзіла яго змест.
«Ніхто ў камандзе інжынераў Threads не з'яўляецца былым супрацоўнікам Twitter», — заявіў прэс-сакратар Meta Эндзі Стоўн у паведамленні Threads.
У той жа час уладальнік Twitter Маск сказаў: «Канкурэнцыя — гэта добра, а махлярства — не», у адказ на твіт са спасылкай на навіны.
Эксперты па праве ў галіне інтэлектуальнай уласнасці заявілі, што пазоў супраць Meta за крадзеж камерцыйных сакрэтаў Twitter запатрабуе значна больш падрабязнай інфармацыі, чым тое, што змяшчаецца ў лісце.
«Просты прыём на працу былых супрацоўнікаў Twitter (якія або звольніліся, або былі выгнаныя самім Twitter) і той факт, што Facebook стварыў у нечым падобны сайт, наўрад ці падтрымліваюць заяву аб камерцыйнай таямніцы», — сказаў ён.
Што такое Threads і для чаго патрэбны Meta
Як адзначаюць стваральнікі Threads, платформа прызначаная для абмену тэкставымі паведамленнямі па аналогіі з Twitter, дзе можна ставіць лайкі, каментаваць або рабіць рэпосты паведамленняў іншых карыстальнікаў.
У Threads карыстальнікі будуць бачыць агульную стужку з паведамленнямі людзей, за якімі яны сочаць, і рэкамендаваным кантэнтам ад новых стваральнікаў. Паведамленні могуць быць даўжынёй да 500 сімвалаў і ўтрымліваць спасылкі, фатаграфіі і відэа працягласцю да 5 хвілін.
Акрамя таго, лёгка падзяліцца публікацыяй Threads у вашай гісторыі Instagram або падзяліцца публікацыяй у выглядзе спасылкі на любой іншай платформе.
У самой кампаніі Meta прызнаюць, што іх галоўны канкурэнт — Twitter. Яшчэ да запуску новай платформы Цукерберг заяўляў, што гэта павінна стаць платформай для публічных абмеркаванняў з больш чым 1 мільярдам карыстальнікаў, чаго сам Twitter дасягнуць не змог.
Акрамя таго, пасля куплі Twitter Іланам Маскам справы ў сацыяльнай сетцы ідуць не лепшым чынам. Гэта прызнае і кіраўнік Instagram Адам Мосеры. Паводле яго слоў, непрадказальнасць кіраўніцкіх рашэнняў Маска стварала спрыяльныя ўмовы для канкурэнцыі.
Паводле www.epravda.com.ua