«Новы Час» у Threads. Падпісвайцеся!
Платформа Threads ад кампаніі Meta пачала працаваць учора, 6 ліпеня. За суткі на ёй зарэгістравалася больш за 30 мільёнаў карыстальнікаў. Сярод іх і «Новы Час».
![screenshot_from_2023_07_07_13_56_38.png screenshot_from_2023_07_07_13_56_38.png](/img/v1/images/screenshot_from_2023_07_07_13_56_38.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як адзначаюць стваральнікі Threads, платформа прызначаная для абмену тэкставымі паведамленнямі па аналогіі з Twitter, дзе можна ставіць лайкі, каментаваць або рабіць рэпосты паведамленняў іншых карыстальнікаў.
Як працуе Threads
У Threads карыстальнікі бачаць агульную стужку з паведамленнямі акаунтаў, за якімі яны сочаць, і рэкамендаваным кантэнтам ад новых стваральнікаў. Паведамленні могуць быць даўжынёй да 500 сімвалаў і ўтрымліваць спасылкі, фатаграфіі і відэа працягласцю да 5 хвілін.
Як зарэгістравацца ў Threads
Для рэгістрацыі профілю ў Threads патрэбен дзеючы акаунт у Instagram. Спампаваць прыкладанне можна па спасылцы — iOS і Android.
Крок 1. Каб спампаваць Threads, зайдзіце ў краму прыкладанняў і ўвядзіце ў пошуку «Threads». Усталюйце дадатак на тэлефон.
Крок 2. Адкрыецца старонка ўваходу, унізе будзе паказаны актыўны профіль Instagram, праз які вы можаце ўвайсці ў Threads. Калі ў вас некалькі профіляў, тут жа іх можна памяняць і выбраць любы іншы.
Як падпісацца на «Новы Час» у Threads
Вы можаце адразу выйсці на наш профіль па гэтай спасылцы ці знайсці «Новы Час» праз пошук.
![photo_2023_07_07_13_49_28.jpg photo_2023_07_07_13_49_28.jpg](/img/v1/images/photo_2023_07_07_13_49_28.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)