Інвестар Tesla падаў у суд на Ілана Маска з-за яго твітаў
Інвестар вытворцы электрамабіляў Tesla падаў у суд у амерыканскім штаце Дэлавэр пазоў да заснавальніка і кіраўніка Tesla Ілона Маска і рады дырэктараў кампаніі, паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на 105-старонкавую іскавую заяву.
Пазоў пададзены з-за «бязладных» публікацый Ілана Маска ў Твітэры, якія, на думку інвестара, падвяргаюць кампанію мільярдным рызыкам. Інвестар заявіў, што сваімі твітамі Маск парушае ўмовы пагаднення, заключанага ў 2018 годзе з Камісіяй па каштоўных паперах ЗША (SEC), па якіх ён павінен папярэдне ўзгадняць свае дзеянні ў сацсетках.
На думку пазоўніка, далейшыя некантралюемыя твіты Маска могуць «моцна паўплываць на фінансавае становішча кампаніі» і «заглушаюць» галасы людзей у самой кампаніі, якія павінны супрацьстаяць Маску і абараняць інвестараў. Заяўнік абвінаваціў Савет дырэктараў Tesla ў тым, што яго члены не могуць утаймаваць паводзіны Маска ў Інтэрнэце, нягледзячы на тое, што ён неаднаразова парушаў ўмовы здзелкі з SEC.
У якасці прыкладу пазоўнік прывёў твіт Маска ад 1 мая 2020 года. «Кошт акцый Tesla, на мой погляд, занадта высокі», — напісаў тады прадпрымальнік. Пасля гэтага кошт кампаніі Tesla за дзень упаў прыкладна на 15 мільярдаў даляраў.
У лютым 2021 года скарб Ілана Маска за суткі скараціўся амаль на 10%, знізіўшыся на 15 мільярдаў даляраў да 183 мільярдаў, пасля таго, як бізнэсмэн напісаў у твітэры, што кошт крыптавалют Bitcoin і Ethereum «здаецца высокай». Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як Tesla абвясціла, што інвеставала паўтара мільярда даляраў у Bitcoin.
У 2020 годзе акцыі Tesla выраслі амаль на 700%, а Ілан Маск на некаторы час стаў найбагацейшым чалавекам на планеце. Зараз Маск займае другое месца ў рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index са станам 180 мільярдаў даляраў. На першым месцы знаходзіцца заснавальнік Amazon Джэф Безас са скарбам 183 мільярды даляраў.
Паводле meduza.io