Прысуд палітзняволенай Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў. Яна пакутуе на цяжкую хваробу
Вярхоўны Суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд журналістцы пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Ксенію перавядуць у калонію, адзначаюць праваабаронцы.
![photo_2022_12_27_14_32_57.jpg photo_2022_12_27_14_32_57.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_27_14_32_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу.
Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
Дома ў журналісткі застаўся маленькі сын.
![Бацька Ксеніі Луцкінай распавёў, што са здароўем у яе за кратамі ўсё кепска Бацька Ксеніі Луцкінай пра стан журналісткі: «Са здароўем усё кепска, хвароба не адступае»](/img/v1/images/doa6lkj7asm_1_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)