У Іране двух ЛГБТ-актывістак асудзілі да смяротнага пакарання за «распаўсюд распусты на Зямлі»
Ісламскі рэвалюцыйны суд у іранскай правінцыі Заходні Азербайджан прысудзіў двух ЛГБТ-актывістак да смяротнага пакарання па справе аб «распаўсюдзе распусты на Зямлі». Пра гэта піша «Новая газета» са спасылкай на курдскую праваабарончую арганізацыю Hengaw.
Гаворка ідзе пра 31-гадовую Зару Седыгі Хамедані і
24-гадовую Эльхам Чубдар. Дзяўчатам абвясцілі прысуд у жаночым аддзяленні
цэнтральнай турмы горада Урмія.
Іх абвінавачваюць у тым, што шарыяцкім законе гучыць як «распаўсюд распусты на Зямлі» праз «прапаганду гомасексуалізму», «прапаганду
хрысціянства» і «зносіны са СМІ, якія выступаюць супраць Ісламскай
Рэспублікі».
Гэта першы ў гісторыі Ірана
смяротны прысуд, вынесены жанчынам праз іх сексуальную арыентацыю.
Па гэтай жа справе прысуд чакае яшчэ адна жанчына,
52-гадовая Сахейла Ашрафі.
Арганізацыя Hengaw у сваёй заяве заклікала міжнародную
праваабарончую супольнасць звярнуць увагу на сітуацыю і дапамагчы асуджаным.
У студзені арганізацыя Amnesty International заклікала
неадкладна вызваліць Зару Седыгі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, дзяўчына
ўпершыню была затрыманая ў Іраку пасля таго, як з'явілася ў дакументальным
фільме «Бі-бі-сі» пра ЛГБТ-людзей у гэтым рэгіёне.