Для ІП могуць увесці «цвёрды» ПДВ

У межах праграмы па аптымізацыі падатковага заканадаўства Беларусі для індывідуальных прадпрымальнікаў прапануецца ўвесці асаблівы парадак выплаты адзінага падатку і ПДВ.

01_0__1_.jpg

У прыватнасці, для тых, хто купляе нехарчовыя тавары на аптовых рынках краін ЕАЭС. Дадзеная магчымасць абмяркоўваецца падатковым ведамствам краіны з грамадскімі аб'яднаннямі прадпрымальнікаў у рамках карэкціроўкі Падатковага кодэкса.
Як паведамляецца на сайце naviny.by, у рабочую групу па карэкціроўцы Падатковага кодэкса пры МПЗ адпаведная прапанова паступіла ад кіраўніка віцебскага Базавага цэнтра па падтрымцы прадпрымальнікаў Ірыны Яскевіч.
Спецыялісты цэнтра распрацавалі формулу выплаты падаткаў для прадпрымальнікаў з рэгіёнаў, якая можа быць для іх дастаткова зручнай:
Стаўка адзінага падатку + стаўка адзінага падатку як эквівалент ПДВ + 7% з выручкі звыш 4 000 рублёў.
Эксперты каментуюць перавагу падобнага падыходу: пры «цвёрдым» ПДВ беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі, якія набываюць тавары на рынках Расіі, могуць не выкарыстоўваць онлайн-чэкі, за якія ў цяперашні час прыходзіцца ў некаторых выпадках даплочваць да 10% ад кошту пакупкі. Замест гэтага можна будзе працаваць з іншымі дакументамі, якія пацвярджаюць факты выдаткаў.
Паводле belnovosti.by