Прадпрымальнікі не могуць закупіць за мяжой тавар. Што іх чакае?
Суседнія дзяржавы зачыняюць межы для ўезду замежнікаў. З-за гэтага ў многіх прадпрымальнікаў паўстала пытанне з закупкай тавару. І калі ў буйнога бізнесу і тых, хто гандлюе прадуктамі, з пастаўкамі пакуль асаблівых праблем няма, то іпэшнікі, якія вазілі тавар дробнымі партыямі самі, цяпер папоўніць асартымент магчымасці не маюць.