Улады істотна павысяць падаткі для рэпетытараў, вядучых вяселляў, будаўнікоў, цырульнікаў, касметолагаў
Чыноўнікі хочуць у 2023 годзе істотна падняць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія працуюць без ІП, піша «Л*стэрка».
Напрыклад, для рэпетытараў у Мінску — з 82 да 164 рублёў месяц, а для будаўнікоў — з 292 да 438 рублёў. Гэтыя магчымыя новаўвядзенні прадугледжаны праектам змяненняў падатковага кодэкса.
Як хочуць змяніць адзіныя падаткі для фізічных асоб, якія
працуюць без ІП
Адзіны падатак за распрацоўку вэб-сайтаў, наладу камп'ютараў і ўстаноўку праграмнага забеспячэння ў Мінску прапануюць павысіць да 593 рублёў (цяпер збор складае 237 рублёў), у абласных цэнтрах і Мінскім раёне — да 548 рублёў (цяпер — 219 рублёў).
За музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў (да
прыкладу, паслугі тамады) хочуць усталяваць адзіны падатак для Мінска да 518
рублёў (цяпер — 259 рублёў), а для абласных цэнтраў і Мінскага раёна прапануюць
падняць да 478 рублёў (сёння — 239 рублёў).
Адзіны падатак за рэпетытарства ў Мінску могуць падняць да
164 рублёў (цяпер ён складае 82 рублі), у абласных цэнтрах — да 152 рублёў
(сёння — 76 рублёў).
Пры гэтым стаўкі за продаж кацянят хочуць пакінуць на
ранейшым узроўні: для Мінска — 94 рублі, а для абласных гарадоў і Мінскага
раёна — 87 рублёў.
Якія стаўкі адзінага падатку хочуць увесці для фізічных
асоб, якія працуюць без ІП (рублёў):
Мінск абласныя цэнтры і Мінскі раён
відэаздымка падзей 526 (цяпер — 263) 486 (цяпер — 243)
налада, рамонт музычных
інструментаў 252 (цяпер — 126) 234 (цяпер — 117)
цырульні і касметычныя
паслугі, паслугі па манікюры
і педыкюры 339 (цяпер — 226) 312 (цяпер — 208)
рамонт і аднаўленне,
уключаючы перацяжку хатняй мэблі 224 (цяпер — 149) 206 (цяпер — 137)
чыстка і ўборка жылых
памяшканняў 286 (цяпер — 143) 260 (цяпер — 130)
тынкавыя, малярныя,
шкляныя работы, работы па
ўпарадкаванні пакрыццяў падлогі,
абліцоўванні сцен, устаноўцы дзвярэй і вокнаў 438 (цяпер — 292) 269 (цяпер — 404)
Як хочуць падняць адзіны падатак для ІП
Адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў хочуць таксама падняць. Да прыкладу, для ІП, якія займаюцца здачай у кароткатэрміновую арэнду нерухомасці, падатак могуць павялічыць да 620 рублёў у Мінску (цяпер — 413 рублёў), а ў абласных гарадах — да 578 рублёў (цяпер — 385 рублёў). Гэта збор за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік або дачу.
Падатак за рамонт прадметаў асабістага карыстання і бытавых
вырабаў могуць падняць у сталіцы да 612 рублёў (цяпер — 306 рублёў), а ў
абласных гарадах — да 424 рублёў (цяпер — 212 рублёў).
Пры гэтым у 2023 годзе скароцяць спіс паслуг, якія могуць
аказваць ІП з выплатай адзінага падатку.
Удакладнім, што змены ў Падатковы кодэкс на 2023 год пакуль
не зацверджаны.