У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак — на прафесійны даход
У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак — на прафесійны даход. Ён будзе альтэрнатывай падаходнаму падатку і страхавым унёскам у Фонд сацыяльнай абароны для самазанятых, не зарэгістраваных індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Цяпер памер
адзінага падатку для фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада
і віду дзейнасці. А падатак на прафесійны даход будзе адзіны для ўсіх.
Для тых,
хто працуе з фізічнымі асобамі, ён складзе 10%. Такая ж стаўка будзе для тых,
хто працуе з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру выручкі (60 тысяч
рублёў). А з выручкі вышэй за гэты парог браць будуць у два разы больш: 20%.
Анансуецца, што плаціць новы падатак трэба будзе праз спецыяльную мабільную праграму. Рабіць гэта трэба будзе кожны месяц.