Бюджэт Мінска амаль на 80% фарміруюць бізнес і ІП
Мінскі бюджэт амаль на 80 % фарміруюць прыватнікі. Гэта паступленні ад недзяржаўных арганізацый, ІП і грамадзян, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інспекцыю МПЗ па горадзе Мінску.

Прычым на долю арганізацый недзяржаўнага сектара прыпадае
75,3%. Яшчэ 2% паступленняў забяспечваюць ІП, 1,6% — фізічныя асобы.
Такім чынам на долю арганізацый дзяржаўнага сектара прыпадае
толькі 21,1% усіх паступленняў.
Усяго за 10 месяцаў у бюджэт Мінска было пералічана 13
мільярдаў 915,3 мільёнаў рублёў.
З наступнага года, нагадвае «Еўрарадыё», ўлады плануюць перагледзець падатковую нагрузку для бізнесу — ім прыйдзецца плаціць больш падаткаў.