За год у Беларусі спынілі дзейнасць больш за 27 тысяч ІП
У Беларусі ў 2021 годзе захаваўся станоўчы баланс рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў. За год было зарэгістравана 29 070 ІП, а спынілі сваю дзейнасць 27 094 прадпрымальнікаў. Пры гэтым колькасць рэгістрацый скарацілася на 6% у параўнанні з 2020 годам, а ліквідацый — на 11,4%.
Скарачэнне колькасці ІП адбылося ў сферы гандлю і рамонту аўтамабіляў і матацыклаў. За год па гэтым відзе дзейнасці зарэгістраваўся 7 401 прадпрымальнік, А спынілі сваю дзейнасць 10 177 ІП, паведамляе REFORM.by.
Па астатніх відах дзейнасць рэгістрацыя ІП перавысіла колькасць тых, якія спынілі дзейнасць. Найбольшы «плюс» адзначаецца ў транспарце і лагістыцы, дзе зарэгістравалася 5 128 ІП, а спыніла дзейнасць — 3 234.
За год у краіне былі зарэгістраваныя 9 673 арганізацыі, што на 4,9% больш, чым у 2020 годзе. Пры гэтым без уліку рэарганізацыі былі зарэгістраваныя 8 995 асоб.
Летась былі ліквідаваныя 9 682 арганізацыі. Іх колькасць за год вырасла на 7%. Без уліку рэарганізацыі ліквідавалі 7 832 арганізацыі.