У Беларусі 1897 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1897 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 732 104 выпадкі інфікавання.

d4e7bdf2fa5c25916962f50e743ad976_scaled.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1807 чалавек, усяго афіцыйна ачунялі 724 102, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 5976 пацыентаў з каронавірусам, з іх за суткі памерлі 17.

Усяго ў краіне праведзена 11 535 887 тэстаў. З учорашняга дня выканана 26 596 даследаванняў.