
У паведамленні таксама гаворыцца, што ў лютым «амікрон» выцесніць іншыя штамы каронавіруснай інфекцыі.
Раней намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова распавяла, што «амікрон» вельмі хутка распаўсюджваецца па Беларусі.
«Па апошніх дадзеных эпідэміёлагаў, за апошні тыдзень сярод цыркулюючых штамаў каронавіруса па Мінску — ужо больш за 50% менавіта “амікрон”. Па рэгіёнах удзельная вага “амікрона” некалькі ніжэй, але гэта справа часу. Таму “амікрон” у нас ёсць, пакуль што сказаць, што ён адзіны, — не скажаш. Цыркулююць “амікрон”, “дэльта”, таксама ў нас ёсць грып», — казала Краткова.