Роўна год таму ў Мінску спынілі рэгістрацыю ІП. Што змянілася?

Прайшоў год, як у Мінску спынілі рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў, згадвае devby.io. Паведамленне пра часовае прыпыненне «па тэхнічных прычынах» з'явілася на сайце Мінгарвыканкама год таму, 17 жніўня — і за 365 дзён рэгістрацыя так і не была адноўлена.

Ілюстрацыйнае фота, pexels.com

Ілюстрацыйнае фота, pexels.com


Самая свежая аб'ява на сайце Мінгарвыканкама абвяшчае: з траўня аднаўляецца рэгістрацыя змяненняў у пасведчаннях аб дзяржрэгістрацыі ІП. Аднак рэгістрацыя саміх ІП па ранейшаму «часова не ажыццяўляецца».

9f55bfb84954d3a9722185c6f4723a15.webp


На гэты момант адкрыць ІП у Мінску нельга ні праз натарыуса, ні праз вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра. Але пры гэтым у абласцях, у тым ліку, Мінскай, — можна.

Яшчэ год таму меркавалі, што рэгістрацыя ІП у Беларусі прыпыненая невыпадкова і зусім не «па тэхнічных прычынах». А таму, што ўлады рыхтуюць радыкальныя змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў. А яны, тыя змены, не прымусілі сябе доўга чакаць. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі забараніла з 1 студзеня 2022 года прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць шматлікія паслугі. Праўда, пад забарону не трапілі ІП, якія аказваюць паслугі ў наступных сферах: турыстычнай дзейнасці; дзейнасці ў сферы аховы здароўя; дзейнасці сухапутнага транспарту; паслугі па грамадскаму харчаванню; дзейнасць у галіне камп'ютарнага праграмавання.


А ў ліпені гэтага года стала вядома, што Міністэрства па падатках і зборах можа павялічыць падатковую нагрузку на індывідуальных прадпрымальнікаў.