Маляня Тайсана ніхто не заўважае. А яму так патрэбны дом і любоў!
Банальная гісторыя. Валанцёры ведаюць, што сакавік — час непатрэбных кацянят, якіх бязглуздыя гаспадары часта выкідаюць паміраць на вуліцу. Так і Тайсан разам з брацікамі і сястрычкамі быў падкінуты да прытулку. Ён быў самым слабым і хваравітым.