1000-ы дзень вайны: Абноўленая ядзерная дактрына Расіі і ўжыванне УСУ ракет ATACMS па Браншычне

УСУ ўпершыню ўжылі ATACMS для ўдару па тэрыторыі Расіі — па арсенале ў Бранскай вобласці. 

1000_dzen_vajny.jpg

Сёння, 19 лістапада, спаўняецца 1000 дзён, як Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Вайна ва Украіне ўжо забрала дзясяткі тысяч жыццяў сярод мірных грамадзян і вайскоўцаў і прымусіла мільёны ўкраінцаў стаць уцекачамі.

Паводле даных ААН, з пачатку вайны ва Украіне загінулі больш за 12 тысяч мірных жыхароў і больш за 25 тысяч атрымалі раненні. Гэтыя даныя грунтуюцца толькі на дакументальна пацверджаных фактах. На самай справе колькасць ахвяр значна большая.

Украіна і Расія афіцыйна не раскрываюць страты сваіх Узброеных сіл.

Паводле інфармацыі, апублікаванай сёння раніцай Генштабам Украіны, пасля пачатку вайны расійская армія страціла (забітымі і параненымі) больш за 724 тысячы вайскоўцаў.

straty_rf_19_11_2024.jpg

Паводле расійскіх крыніцаў, у выніку баявых дзеянняў загінулі і параненыя больш за 906 тысяч украінскіх вайскоўцаў, зрэшты пацверджання гэтых лічбаў незалежнымі крыніцамі няма.

  • Расійская армія ўварвалася на тэрыторыю Украіны 24 лютага 2022 года. 
  • Мэтай так званай СВА — «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Пуцін абвясціў «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю» Украіны.
  • Уварванне, паводле задумкі расійскага Генштаба, павінна было стаць пачаткам імклівай і пераможнай аперацыі. Аднак і праз 1000 дзён ва Украіне ідзе павольная і спусташальная вайна на знясіленне.
  • Маштабнаму ўварванню расійскай арміі ва Украіну папярэднічала так званая анексія Пуціным дзвюх абласцей Украіны — Данецкай і Луганскай. Перад гэтым Расія патрабавала ад Украіны прызнання «незалежнасці» гэтых народных рэспублік і не ўступаць у НАТА
  • 30 верасня 2022 года Расія абвясціла Херсонскую, Запарожскую, Данецкую і Луганскую вобласці Украіны сваімі тэрыторыямі, хоць цалкам не кантралюе ні адну з іх.
  • З 2014 года Расія анексавала Крымскі паўвостраў Украіны і горад Севастопаль.
  • Украіна заявіла пра мэту поўнага аднаўлення сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці.
  • Урад Пуціна называе ўмовамі спынення вайны прызнанне ўжо акупаваных тэрыторый ва Украіне часткай Расіі і адмову прыняць Украіну ў НАТА.
  • Прычыны зацяжной вайны, якая распачалася Расіяй пад лозунгам “Кіеў за тры дні”, ляжаць не толькі ў памылках, якія дапусціў расійскі Генштаб, што пераацаніў магчымасці свайго войска і недаацаніў войска праціўніка — яго памер, баяздольнасць і гатоўнасць ваяваць. Ёсць яшчэ адна важная акалічнасць, адзначае ВВС: Вялікая вайна ў Еўропе пачалася ў той момант, калі ў ваеннай справе надышла новая тэхналагічная эпоха, якая запатрабавала наўпрост па ходзе баявых дзеянняў мяняць тактыку на полі бою і вынаходзіць прыёмы і сродкі для таго, каб справіцца з новымі пагрозамі.

Глядзіце таксама

    Пуцін зацвердзіў абноўленую ядзерную дактрыну Расіі

    Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб зацвярджэнні Асноў дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання». 

    Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі 19 лістапада. Указ адразу ж уступіў у сілу. 

    Абноўленая дактрына мае на ўвазе, што падставай для нанясення ядзернага ўдару можа стаць «агрэсія супраць РФ і яе саюзнікаў з боку любой неядзернай дзяржавы пры падтрымцы ядзернай дзяржавы», а таксама масіраваная паветраная атака няядзернымі сродкамі, у тым ліку беспілотнікамі. 

    Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што абноўленая дактрына «апублікаваная своечасова». Так ён адказаў на пытанне аб сувязі публікацыі ядзернай дактрыны і тым, што ЗША дазволілі УСУ наносіць удары амерыканскімі ракетамі ўглыб тэрыторыі РФ, піша «Інтэрфакс». 

    «Адпаведныя даручэнні прэзідэнта былі дадзены загадзя. Прэзідэнт сам казаў пра тое, што ўжо знаходзіцца на фінальнай стадыі падрыхтоўка гэтых змяненняў», — сказаў Пяскоў. 

    Уладзімір Пуцін прапанаваў абнавіць дактрыну ядзернага стрымлівання на пасяджэнні Савета бяспекі РФ 25 верасня. 

    Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў казаў, што змены трэба разглядаць як «пэўны сігнал» для Захаду. «Гэта сігнал, які папярэджвае гэтыя краіны аб наступствах у выпадку іх удзелу ў нападзе на нашу краіну рознымі сродкамі, прычым не абавязкова ядзернымі», — заявіў Пяскоў. 

    Пуцін зацвердзіў абноўленую ядзерную дактрыну Расіі праз два дні пасля таго, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 17 лістапада дазволіў Узброеным сілам Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расіі з дапамогай амерыканскіх дальнабойных ракет ATACMS.

    Глядзіце таксама

    Байдэн дазволіў Украіне біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі. Што гэта зменіць?

    Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пад самы канец свайго тэрміну зрабіў тое, пра што яго ўжо шмат месяцаў прасіў Кіеў — зняў забарону на ўдары балістычнымі тактычнымі ракетамі ATACMS па тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамілі некалькі амерыканскіх СМІ, спаслаўшыся на ананімных суразмоўцаў у Белым доме. 

    Крэмль заявіў, што калі паведамленні пацвердзяцца, то гэта будзе «якасна новая сітуацыя з пункту гледжання ўцягнутасці ЗША ў гэты канфлікт».

    Першымі пра гэтае рашэнне Байдэна ў нядзелю паведамілі газеты New York Times і Washington Post, затым гэтую ж інфармацыю па сваіх каналах атрымалі, у прыватнасці, тэлекампанія CNN і партнёр ВВС у ЗША — тэлекампанія CBS.

    Ананімныя суразмоўцы газет сказалі, што Байдэн прыняў гэтае рашэнне ў адказ на адпраўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на дапамогу Расіі ў Курскую вобласць.

    «Адзін чыноўнік сказаў, што гэты крок збольшага накіраваны на тое, каб утрымаць Пхеньян ад адпраўкі новых частак. Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын павінен зразумець, што адпраўка першых частак была памылкай, якая дорага абыдзецца, сказаў гэты чыноўнік», — піша Washington Post.

    Дагэтуль Вашынгтон тлумачыў нежаданне даваць дазвол на ўдары сваімі ракетамі па тэрыторыі Расіі тым, што асцерагаецца эскалацыі. Аглядальнік CNN тлумачыць, што Расія, на думку ЗША і іншых краін NATO, магла б адказаць, напрыклад, дыверсіямі на іх тэрыторыі.

    mapa_raket.webp

    ATACMS могуць абсталёўвацца касетнымі і звычайнымі боегалоўкамі, самыя дальнабойныя з некалькіх іх мадыфікацый б'юць прыкладна на 300 кіламетраў.

    Глядзіце таксама

    УСУ ўпершыню ўжылі ATACMS для ўдару па тэрыторыі Расіі — па арсенале ў Бранскай вобласці

    Мінабароны РФ таксама пацвердзіла ўдар УСУ ракетамі ATACMS па ваенным аб'екце ў Бранскай вобласці, але Генштаб УСУ заявіў праз СМІ, што «не валодае інфармацыяй пра гэты ўдар». 

    Украінскія вайскоўцы атакавалі склад боепрыпасаў каля горада Карачаў Бранскай вобласці з дапамогай ракет ATACMS, піша «РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцу ў УСУ. Суразмоўца выдання едаміў, што УСУ ўпершыню ўжылі дальнабойныя амерыканскія ракеты па цэлях на тэрыторыі Расіі. Аналагічную інфармацыю са спасылкай на неназваную крыніцу прыводзіць галоўная рэдактар выдання «Цензор.нет» Юрый Бутусаў. 

    Пра атаку на склад узбраенняў у Бранскай вобласці Генштаб УСУ афіцыйна паведаміў раніцай 19 лістапада. У тым паведамленні не ўдакладнялася, якой зброяй быў нанесены ўдар. 

    Каля Карачава знаходзіцца 67-ы арсенал галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення. Выданне Astra пісала, што мясцовыя жыхары «масава ўсю ноч паведамлялі ў мясцовых чатах і пабліках пра выбухі, дэтанацыі і пра атаку на вайсковую базу».