319-ты дзень вайны. «Рэжым спынення агню» па-расейску: абстраляная місія ААН, новыя атакі на Украіну

Нягледзячы на абвешчаны так званы «рэжым спынення агню», за мінулыя суткі войскі РФ нанеслі 9 ракетных, 3 авіяцыйных удары і здзейснілі 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ёсць параненыя і загінулыя сярод мірнага насельніцтва.

photo_2023_01_08_10_17_58.jpg


Раніцай 7 студзеня расейскія тэрарысты абстралялі гуманітарную місію ААН, якая везла дапамогу ў прыфрантавы горад Арэхаў Запарожскай вобласці. У складзе місіі  таксама была каардынатарка ААН ва Украіне Дэніз Браўн.

У выніку расійскай ракетнай атакі на Харкаўшчыне загінуў 50-гадовы мужчына.
За суткі УСУ ліквідавалі больш за 400 акупантаў, знішчылі тры танкі, пяць бронемашын і беспілотнікаў. Акупанты працягваюць несці страты ва Украіне. Агульная колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання перавысіла 111 тысяч. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ 8 студзеня.
За мінулыя суткі падраздзяленні сіл абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах 16 населеных пунктаў. Сярод іх — Стэльмахоўка, Макееўка і Белагораўка Луганскай вобласці і Разлалёўка, Саледар, Бахмут, Жалезнае, Першамайскае, Вадзяное і Перамога на Данеччыне.
На часова акупаваных тэрыторыях Херсонскай вобласці акупанты спынілі трансляцыю ўсіх украінскіх тэлеканалаў, транслюецца толькі рускае тэлебачанне.
На працягу ночы акупанты здзейснілі 7 ракетных удараў па Краматорску і 2 па Канстанцінаўцы. У Краматорску пацярпела ўстанова адукацыі і прамысловы аб'ект, у Канстанцінаўцы ўдар прыйшоўся на прамысловую зону. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулых і пацярпелых няма. 

photo_2023_01_08_10_52_53.jpg

Фота: Данецкая АВА