340-вы дзень на вайне. Самае галоўнае, што адбылося да гэтай гадзіны

Надыйшоў новы дзень, а з ім і новыя падзеі на фронце. Распавядаем пра самае істотнае.

d98dltzponmhtdcv150bqa.webp

За апошнія суткі акупанты нанеслі адзін ракетны і 32 авіяцыйныя ўдары, а таксама больш за 65 удараў з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Расійскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках. На Купянскім, Ліманскім, Запарожскім і Херсонскім кірунках расійцы абараняюцца.
Да 300 наймітаў з ПВК Вагнера былі дастаўлены ў шпіталь горада Юбілейны ў Луганскай вобласці. Медыкі адмаўляюцца іх лячыць, бо большасць з іх з'яўляюцца пераносчыкамі ВІЧ, пранцаў, туберкулёзу і пнеўманіі.
За апошнія суткі ВПС Украіны нанеслі чатыры авіяўдары па зборах расійскіх войскаў. Артылерыя трапіла ў два камандныя пункты, дзве пазіцыі СПА ворага, адзін склад боепрыпасаў і адну станцыю радыёэлектроннай барацьбы.
Ваенныя чыноўнікі ЗША ціха настойваюць на тым, каб Пентагон зацвердзіў адпраўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну.
Аб гэтым піша Politico, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Па словах прадстаўніка Мінабароны і двух іншых удзельнікаў дыскусіі, у той час як Украіна рыхтуецца пачаць новы наступ вясной, каб вярнуць сабе тэрыторыю, кампанія ўнутры Пентагона па знішчальніках набірае абароты.
Рэгулярныя часткі расійскай арміі замяняюць знясіленыя сілы ПВК «Вагнер», каб працягнуць наступ на Бахмут. З таго часу, як прыкладна 12 студзеня штурмавікі ПВК захапілі Саледар, ім не ўдалося дабіцца значных поспехаў, гаворыцца ў чарговым дакладзе амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).