425-ты дзень вайны. Усе размовы і думкі — пра контрнаступ УСУ
Расійскае ваеннае кіраўніцтва ставіць задачу завяршыць захоп Бахмута да пачатку ўкраінскага контрнаступу, калі гэта магчыма. Пра гэта гаворыцца ў свежай зводцы Інстытута вывучэння вайны (ISW).
![Горад Бахмут Данецкай вобласці амаль разбураны, але нескароны. Фота з сацсетак Горад Бахмут Данецкай вобласці амаль разбураны, але нескароны. Фота з сацсетак](/img/v1/images/1660658871_5949.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Горад Бахмут Данецкай вобласці амаль разбураны, але нескароны. Фота з сацсетак
Амерыканскія аналітыкі адзначылі, што найміты ПВК Вагнера працягваюць несці вялікія страты, але ў надзеі захапіць горад і для падтрымання наступу Мінабароны РФ задзейнічала злучэнні ПДВ, каб дазволіць вагнераўцам цалкам засяродзіцца на гарадскіх баях.
«Верхавод ПВК Яўген
Прыгожын перадаў паўночны і паўднёва-заходні флангі Мінабароны РФ і пацвердзіў,
што злучэнні ПДВ такім чынам падтрымліваюць галоўныя намаганні «Вагнера» ў Бахмуце», — гаворыцца ў зводцы.
Эксперты дадалі, што падтрымка ПДВ у гэтым раёне, верагодна,
дазволіць вагнераўцам дамагчыся большага поспеху ў горадзе і можа
пераканаць украінскія сілы адступіць. «Падраздзяленні ПДВ пад Бахмутам,
верагодна, больш выдаленыя ад прамых, вельмі знясільваючых гарадскіх баёў, чым
часткі ПВК Вагнера, і такім чынам выйдуць з баёў за Бахмут у значна лепшай
форме, чым найміты», — адзначылі аналітыкі.
У ISW падкрэслілі, што заява аб сумеснай працы «Вагнера» і расійскіх ПДВ вакол Бахмута паказвае, што вайсковае
кіраўніцтва імкнецца супрацоўнічаць з Прыгожыным, нягледзячы на ранейшыя трэнні, каб паскорыць захоп Бахмута. «Аб відавочным жаданні Мінабароны РФ
паменшыць спрэчкі з вагнераўцамі таксама сведчыць
відавочнае паўторнае прызначэнне былога камандуючага ПДВ і звязанага з «Вагнерам» генерала-палкоўніка Міхаіла Цяплінскага на неўказаную, але «буйную» ролю ва Украіне», —растлумачылі сітуацыю ў Інстытуце.
![Генштаб Расіі яднаецца з Прыгожыным, каб пераканаць Пуціна перайсці ў абарону 424-ты дзень вайны. Пуцін не дазваляе расійскім войскам перайсці ў абарону](/img/v1/images/ap23109651359225_1682123719.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Там дадалі, што расійскае вайсковае кіраўніцтва выдала
наймітам у Бахмуце танкі Т-90, што кажа пра намер паскорыць захоп горада.
Акрамя таго, як паказалі ў ISW, некаторыя нерэгулярныя
расійскія фармаванні таксама дзейнічаюць пад Бахмутам, хоць яны больш
абмежаваныя ў магчымасцях, чым «Вагнер». У прыватнасці, у Інстытуце
адзначылі, што пад Бахмутам заўважаны добраахвотніцкі атрад «Листан»,
які ўваходзіць у склад злучэння «Данскі казак».
Увогуле ў горадзе ідуць пастаянныя баі. На захоп Бахмута расійцы
кінулі ўсе сілы, аднак ім так і не ўдаецца гэта зрабіць. 23 красавіка прэзідэнт
Уладзімір Зяленскі растлумачыў, што Украіна не можа адмовіцца ад абароны
Бахмута, таму што яго захоп дапаможа расійскім акупантам пашырыць фронт.
![Фота Генштаба УСУ Фота Генштаба УСУ](/img/v1/images/1672343546_6551.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Генштаба УСУ
Акрамя Бахмуцкага напрамку, акупанты засяроджваюць намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. Там украінскімі вайскоўцамі адбіта каля 60 нападаў. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.
Падкрэсліваецца, што пад Бахмутам расійцы на працягу сутак вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў ваколіцах населеных пунктаў Грыгараўка, Багданаўка і Іванаўскае. Ад варожых пацярпеў цэлы шэраг населеных пунктаў.
«На Аўдзееўскім кірунку праціўнік вёў наступальныя
дзеянні ў раёнах Новакалінавага і Першамайскага Данецкай вобласці, поспеху не
меў і панёс вялікія страты», — паведамілі ў Генштабе.
На Мар'інскім напрамку на працягу сутак украінскімі
абаронцамі былі адбітыя шматлікія атакі праціўніка ў паўночнай і цэнтральнай
частках Мар'інкі, а таксама ў раёне Наваміхайлаўкі Данецкай вобласці. У той жа
час, варожым абстрэлам падвергліся Краснагораўка, Георгіеўка, Мар'інка, Пабеда,
Новаміхайлаўка і Праскавееўка Данецкай вобласці.
Пры гэтым у Генштабе дадалі, што на Шахцёрскім і Ліманскім
кірунку за суткі праціўнік наступальных дзеянняў не праводзіў.
![Аляксей Рэзнікаў: Расія набліжаецца да Нюрнберга-2 — міжнароднага суда за злачынствы Расія стала бліжэй да «Нюрнберга-2» — міністр абароны Украіны](/img/v1/images/reznikau_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што Украіна здольная адбіць расійскае ўварванне, цяпер яна рыхтуецца да контрнаступлення.
У інтэрв'ю Al Arabiya прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць
у поспеху наступу і падкрэсліў, што ўкраінцы поўныя рашучасці вярнуць свае
землі. «Наша армія рыхтуецца, і мы робім усё магчымае, каб зрабіць яе больш моцнай», — сказаў ён.
«Я не магу назваць сітуацыю добрай, але мы змагаемся.
Мы мацнейшыя, чым год таму», — сказаў Зяленскі, каментуючы сітуацыю на
фронце.
Таксама ён падзякаваў саюзнікам за падтрымку, аднак
адзначыў, што яны падтрымліваюць і сябе, дапамагаючы Украіне. «Праўда ў
тым, што Расія не спыніцца на Украіне, і гэта ўсім зразумела», — сказаў
ён, дадаўшы, што Пуцін змагаецца ва Украіне за сваё жыццё.
![Севастопаль. Фота unian.net Севастопаль. Фота unian.net](/img/v1/images/1532944185_4104.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Севастопаль. Фота unian.net
У ноч на панядзелак, 24 красавіка, у акупаваным Крыме — а менавіта ў Севастопалі — каля 3:30 гадзіны было чуваць два выбухі.
Выбухі гучалі з раёна, у якім знаходзяцца воінскія часці, — недалёка ад Стралецкай бухты і Нахімаўскага вучылішча. Паведамляецца, што таксама былі чутныя гукі
стралковай зброі і зенітнай гарматы.
Так званы «губернатар» Севастопаля Міхаіл Развазжаеў паскардзіўся, што ў
ноч на 24 красавіка была атака беспілотнікамі.
Прызначаны Крамлём чыноўнік паведаміў, што горад атакавалі надводнымі
беспілотнікамі ў 3:30. Развазжаеў сцвярджае, што адзін з дронаў выбухнуў сам, а
яшчэ адзін знішчылі сілы супрацьпадводна-дыверсійнага забеспячэння. Паводле
яго, у выніку атакі дронамі пашкоджаных аб'ектаў няма.
Нагадаем, 22 сакавіка акупацыйныя ўлады Крыма паведамілі пра атаку надводнымі дронамі і сцвярджалі, што былі ліквідаваныя тры аб'екты.
Паводле ўкраінскіх медыя