893-ці дзень вайны. Егіпецкія найміты ў войску РФ, удар па чыгуначнай інфраструктуры ў Палтаве з Егіпта,
У Ваўчанску Харкаўскай вобласці расійскія захопнікі прыцягваюць егіпцян да вядзення баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміла аператыўна-тактычная групоўка "Харкаў" УСУ. Сабралі апошнія звесткі з франтоў расійска-украінскай вайны.
У ноч на 4 жніўня расійцы нанеслі ўдары па чыгуначнай інфраструктуры Палтаўскай вобласці, праз гэта некаторыя цягнікі курсіравалі з затрымкамі. Пра гэта паведамілі Укрзалізниця і кіраўнік Палтаўскай АВА Філіп Пронін.
*****
Расійцы запусцілі чыгунку з Растова ў Марыупаль праз Гранітнае / Малаводнае. Гэта можа кардынальна змяніць сітуацыю на фронце праз паляпшэнне лагістыкі РФ. Гэта самастойная аўтаномная ветка, якая на сённяшні дзень мае большую прапускную здольнасць і магутнасць, чым Крымскі мост.
*****
Украінская армія заявіла, што ў суботу адбылося прынамсі сорак пяць сутыкненняў з расійскімі войскамі ў Данецкай вобласці.
УСУ таксама паведамілі пра дзясяткі сутыкненняў у іншых сектарах у раёнах Купянска і Краматорска. "Гарачая сітуацыя застаецца на Пакроўскім кірунку, таксама вораг быў актыўным на Тарэцкім і Купянскім кірунках», — гаворыцца ў ранішняй зводцы ўкраінскага Генштаба.
У мінулыя суткі расейцы працягвалі абстрэльваць памежныя раёны ў Сумскай вобласці, у выніку пашкоджаныя аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Манухоўцы і Дружбе, паведамляе аператыўнае камандаванне «поўнач».
На працягу сутак акупанты 498 разоў ударылі па Запарожскай вобласці, пад агнём былі 16 населеных пунктаў, паведаміў кіраўнік АВА Іван Фёдараў
У паведамленні Паветраных сіл Украіны гаворыцца, што ў ноч на 4 жніўня расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар двума зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300 па Харкаўскай вобласці, двума кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59 па Палтаўскай вобласці.
Агулам расейцы за дзень здзейснілі больш за 5100 абстрэлаў украінскай тэрыторыі, з іх 106 — з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Акрамя таго, Херсонская, Днепрапятроўская, Кіраваградская і Запарожская вобласці былі атакаваныя пяццю дронамі. Сцвярджаецца, што ўсе беспілотнікі ўдалося збіць.
*****
Украіна 31 ліпеня атрымала 10 з 79 знішчальнікаў F-16, піша The Economist. А да канца 2024 года паветраныя сілы змогуць задзейнічаць да 20 самалётаў.
*****
За апошнія суткі было знішчана 1150 расійскіх акупантаў.
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 04.08.24:
▪ ️ асабовага складу — 582910 (+1150)
▪ ️ танкаў — 8411 (+5)
▪ ️ браніраваных машын — 16255 (+17)
▪ ️ артсістэм — 16276 (+59)
▪ ️ РСЗА — 1138 (+3)
▪ ️ сродкі СПА — 911 (+3)
▪ ️ самалётаў — 363
▪ ️ верталётаў — 326
▪ ️ БПЛА — 13103 (+41)
▪️ крылатыя ракеты — 2412 (+2)
▪ ️ караблі/катэры — 28
▪ падводныя лодкі — 1
▪ ️ аўтатэхнікі+аўтацыстэрнаў — 22006 (+80)
▪ ️ спецтэхніка — 2734 (+11)