ААН: Расія выкарыстоўвае збожжа як зброю

Зяленскі прапануе Турцыі і ААН працягнуць працу «збожжавага калідора» без Расіі, а Рада Бяспекі ААН асудзілі Расію, якая 17 ліпеня адмовілася ад "хлебнага пагаднення", якое гарантавала вываз украінскага збожжа праз Чорнае мора.

_krajavid___zbozza___neba___leta___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

Чарнаморская збожжавая ініцыятыва, або «збожжавая здзелка» з удзелам Турцыі, ААН, Украіны і Расіі, якая дзейнічала амаль год, забяспечвала бяспеку экспарту ўкраінскай сельгаспрадукцыі з украінскіх чарнаморскіх партоў. 17 ліпеня тэрмін яе дзеяння скончылася, і Расія афіцыйна адмовілася яе падаўжаць. Масква патрабуе ад краін-саюзніц Украіны ў адказ на яе згоду не пагражаць судам з украінскім збожжам адмяніць тыя санкцыі, якія ўскосна перашкаджаюць экспарту расійскай сельгаспрадукцыі,

Зяленскі прапануе Турцыі і ААН працягнуць працу збожжавага калідора без РФ

Украіна звярнулася да Турцыі і ААН з прапановай працягнуць функцыянаванне «збожжавага калідора» ў рамках Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы без Расbі, якая ў панядзелак, 17 ліпеня, выйшла з пагаднення.

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у вячэрнім сваім звароце ўчора ўвечары, 17 ліпеня

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не заключала ніякіх пагадненняў з Расіяй, а пагадненне аб экспарце збожжа падпісана з Турцыяй і ААН: «Чарнаморская збожжавая ініцыятыва можа і павінна працаваць і без Расіі ў будучыні... Яна застаецца ў сіле. Застаецца цяпер толькі яе рэалізацыя, рашучы ціск свету на дзяржаву-тэрарыста».

Зяленскі паведаміў, што накіраваў афіцыйныя лісты прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану і генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу з прапановай працягнуць працу Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы або яе аналага ў трохбаковым фармаце.

 «Украіна, ААН і Турцыя могуць сумесна забяспечыць працу харчовага калідора і агляд судоў. І гэта трэба ўсім у свеце», — сказаў Зяленскі.

Еўрапейцы абвінавацілі Расію ў тым, што яна ператварае голад жыхароў бедных краін у прыладу палітыкі

На пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па сітуцыі ва Украіне, якое прайшло ў панядзелак, прадстаўнікі еўрапейскіх краін і іншых дзяржаў абвінавацілі Расію ў тым, што яна, адмаўляючыся падоўжыць «збожжавую здзелку», гуляе жыццямі жыхароў бедных краін і ператварае голад у палітычны інструмент.

ВВС прыводзіць цытаты з некаторых выступаў.

Аналена Бербок, міністр замежных спраў Германіі:

«Расія дадае алею ў агонь глабальнага харчовага крызісу. У выніку сем'і на ўсіх кантынентах ледзь зводзяць канцы з канцамі, а дзеці кожны вечар кладуцца спаць галоднымі. Цяпер жа, абвяшчаючы аб выхадзе з Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, Расія пагражае голадам яшчэ большай колькасці людзей і колькасці дзяцей. Таму я, як і іншыя, заклікаю Расію спыніць выкарыстоўваць голад як зброю. Спыніце выкрадаць дзяцей. І спыніце ў імя чалавечнасці сваю злачынную вайну супраць Украіны!»

Улаф Скоог, кіраўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў ААН:

«Улічваючы наступствы для ўсяго свету, мы асуджаем рашэнне Расіі ў аднабаковым парадку спыніць дзеянняў Чарнаморскай збожжавы ініцыятывы [ ... ] прыпыненне ініцыятывы стварае маштабную нявызначанасць на сусветных рынках, пагаршае цяжкую сітуацыю ў краінах-імпарцёрах харчавання і больш за ўсё б'е па самых бедных і неабароненых. Расія працягвае ператвараць прадукты харчавання ў зброю і падрываць сусветную харчовую бяспеку ў той самы час, калі 258 мільёнам людзей пагражае голад. Гэта вельмі безадказна».

Збігнеў Рау, міністр замежных спраў Польшчы:

«Аднабаковы выхад Расіі з пагаднення ў цэлым азначае адно: Расія вырашыла раздуць полымя сваёй імперыялістычнай вайны супраць Украіны, аднавіўшы эканамічную агрэсію супраць самых уразлівых краін і грамадстваў глабальнага Поўдня».

Нагадаем, 17 ліпеня прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў аб прыпыненні «хлебнага пагаднення». Расія таксама заявіла аб  адмене гарантый бяспекі суднаходства ў рамках Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы.

У той жа час прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што лічыць, што прэзідэнт Расіі насамрэч хоча працягнуць дзеянне так званага «хлебнага пагаднення» і будзе з ім пра гэта размаўляць. 

«Еўрапейская праўда»