Ад авіяўдару па тэлевежы ў Ровенскай вобласці загінулі дзевяць чалавек
У панядзелак, 14 сакавіка, расійскія войскі атакавалі тэлевежу ў горадзе Антопаль у Ровенскай вобласці і адміністрацыйны будынак каля яе.

Разбор завалаў. Фота: Нацпаліцыя Украіны
У панядзелак 14 сакавіка расійскія войскі атакавалі тэлевежу ў горадзе Антопаль у Ровенскай вобласці і адміністрацыйны будынак каля яе. У будынкі трапілі дзве ракеты, у выніку атакі загінулі дзевяць чалавек, паведамляе Ровенская вайсковая адміністрацыя.
Раненні атрымалі яшчэ дзевяць чалавек, праца па разборы завалаў працягваецца. Тэлевяшчанне ў паўночных раёнах вобласці аднаўляецца праз кабельныя сеткі, радыёвяшчанне адноўлена.
Паводле reform.by.