«Адэкватны адказ, а не эскалацыя»: ЗША пра дазвол скарыстаць зброю на тэрыторыі РФ
ЗША не лічаць эскалацыяй дазвол удараў амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі
Дзярждэпартамент ЗША не лічыць дазвол Украіне наносіць удары амерыканкай зброяй па тэрыторыі Расіі эскалацыяй вайны. Пра гэта на брыфінгу ў сераду, 5 чэрвеня, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер, піша «Голас Амерыкі».
«Расія — агрэсар, і Расія разгортвае свае войскі на мяжы, каб атакаваць грамадзянскія аб’екты. Таму ЗША будуць працягваць прымаць адпаведныя меры ў адказ, каб Украіна магла абараніць сябе», — сказаў ён.
На пытанне, ці занепакоеныя ЗША магчымымі рызыкамі эскалацыі, Мілер сказаў:
«Я б сказаў, што Уладзімер Пуцін увесь час нагнятаў гэты канфлікт зноў і зноў, у тым ліку і гэтыя апошнія дзеяньні, і мы лічым, што гэта адэкватны адказ».
Пры гэтым Мілер не стаў каментаваць дакладную адлегласць, на якую Украіне дазволена наносіць удары па тэрыторыі Расіі, але адзначыў, што рашэнне аб дазволе прымянення амерыканскай зброі было прынята, каб дазволіць украінцам абараніць сябе ва ўмовах змены сітуацыі на поле бою.
«Расія падцягнула ваенную тэхніку прама да расійскай мяжы і выкарыстала гэтую тэхніку для нанясення ўдараў па мірных жыхарах Харкава. І ўкраінцам, па нашай ацэнцы, патрэбна была здольнасць адказаць на гэта належным чынам. Таму мы дазволілі наносіць удары па ваенных аб'ектах прама па ўсёй тэрыторыі краіны. Расійская мяжа ў гэтым раёне», — сказаў Мілер.
Пры гэтым намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх на пытанне «Голасу Амерыкі» дадала, што адной з актуальных патрэб Украіны застаецца пытанне супрацьпаветранай абароны, таму ЗША разам з саюзнікамі будуць працаваць над яе ўзмацненнем.
«Супрацьпаветраная абарона — гэта тое, што, як мы ведаем, з'яўляецца прыярытэтам для ўкраінцаў. Таму мы далі ім тое, што маем, каб яны маглі абараняцца. Расійская авіяцыя, расійскія паветраныя пагрозы — мы добра разумеем, што гэта тое, што працягвае пагражаць украінскім гарадам і гарады», — сказала Сінгх.
Пры гэтым Сінгх не адказала на пытанне, ці могуць украінцы наносіць удары па цэлях у расійскай паветранай прасторы.
«Мы працягваем заяўляць, што наша цяперашняя палітыка заключаецца ў тым, што мы не падтрымліваем выкарыстанне ATACMS для нанясення ўдараў у глыб Расіі», — заявіла намеснік прэс-сакратара Пентагона.
Нагадаем, на брыфінгу 4 чэрвеня дарадца Белага дома па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі заявіў, што Украіна з пачатку вайны мае дазвол збіваць варожыя самалёты ў Расіі.
«Хачу толькі адзначыць, што ў гэтым пытанні існуе некаторая блытаніна. Ніколі не было абмежаванняў на тое, каб украінцы збівалі варожыя самалёты, нават калі гэтыя самалёты неабавязкова знаходзіліся ў паветранай прасторы Украіны», — сказаў Кірбі, калі адказваў на пытанне журналіста.
4 чэрвеня ў Кангрэсе спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан , адказваючы на пытанне карэспандэнта «Голасу Амерыкі» Кацярыны Лісунавай, заявіў, што лічыць, што цяперашнія частковыя дазволы Узброеным сілам на выкарыстанне амерыканскай зброі ад адміністрацыі Джо Байдэна не з'яўляюцца дастаткова.
Паводле яго слоў, Вашынгтон павінен спыніць «займацца мікракіраваннем ваеннымі намаганнямі ва Украіне», а сам Джонсан плануе падняць гэтае пытанне ў размове з адміністрацыяй Белага дома.
На мінулым тыдні Белы дом абвясціў, што адміністрацыя Байдэна дала Украіне дазвол наносіць удары па расійскіх пазіцыях, адкуль яны атакуюць тэрыторыю Украіны.
У дазволе гаворыцца пра магчымасць «неадкладных контрудараў праз мяжу». Але гэта не распаўсюджваецца на далёкія ўдары, у прыватнасці на ракеты ATACMS, далёкасць паражэння якіх дасягае 300 кіламетраў.