Атака на аэрадромы Расіі. Гараць самалёты, тры чалавекі загінулі
Два аэрадромы былі атакаваныя невядомымі беспілотнікамі ў Расіі. Гэта адбылося ў Разанскай і Саратаўскай абласцях.
На аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз
На стаянцы авіяцыйнай тэхнікі на аэрадроме пад Разанню адбыўся выбух. Па папярэдніх дадзеных, загарэўся бензавоз. Паведамляецца, што адзін самалёт атрымаў пашкоджанні. Загінулі 3 чалавекі, яшчэ 6 пацярпелі.
Невядомы беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці
Паводле папярэдніх звестак, раніцай 5 снежня невядомы лятальны апарат упаў на ўзлётна-пасадачнай паласе мясцовага аэрадрома горада Энгельса Саратаўскай вобласці. У выніку аказаліся пашкоджаныя два бамбавікі Ту-95. Таксама два чалавекі атрымалі раненні.
Менавіта ў Энгельсе размешчана база авіяцыі РФ, якая абстрэльвае Украіну.
Будзе дапаўняцца.