Чвэрць даходаў 2021-га РФ выдаткавала на вайну. Увосень выдаткі выраслі ўдвая

Расія ўжо выдаткавала чвэрць сваіх леташніх даходаў на ваенныя дзеянні. Пры гэтым восенню кошт выдаткаў на вайну для РФ вырас удвая, а даходы бюджэту працягваюць зніжацца.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg

За дзевяць месяцаў поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расія выдаткавала 82 мільярды долараў, што складае чвэрць яе гадавога бюджэту. Пра гэта ў чацвер, 24 лістапада, паведамляе Forbes.

Адзначаецца, што гэтая ацэнка ўключае ў сябе непасрэдныя выдаткі, неабходныя для падтрымкі ваенных дзеянняў. Але не ўключае стабільныя выдаткі на абарону або страты, звязаныя з эканомікай.

"У 2021 годзе ўсе бюджэтныя даходы Расіі складалі 340 мільярдаў долараў — гэта значыць, РФ ужо выдаткавала чвэрць леташніх даходаў на ваенныя дзеянні. Калі вясной такія выдаткі маглі выглядаць цалкам прымальнымі, з прычыны таго, што РФ атрымлівала за нафту і газ каля 1 мільярда еўра ў дзень, то цяпер сітуацыя іншая. Даходы федэральнага бюджэту РФ ад экспарту нафты і газу зніжаюцца. Расія ўжо страціла большую частку еўрапейскага газавага рынку пасля прыпынення паставак праз Паўночны паток. Са снежня пачнуць дзейнічаць санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты", — гаворыцца ў матэрыяле выдання.

Увосень кошт выдаткаў на вайну для Расіі вырас удвая. Зараз вайна патрабуе мінімум 10  мільярды долараў на месяц.

Найбуйнейшымі артыкуламі выдаткаў названыя забеспячэнне войска (28,7 млрд), страчаная тэхніка (20,8 млрд) і заробак вайскоўцам (15,6 млрд).


Паводле korrespondent.net