Дазвол на выкарыстанне заходніх ракет: Цяпер у гэтую гульню можна гуляць удваіх

Заходнія СМІ адзначаюць, што рашэнне дазволіць Украіне наносіць удары заходняй зброяй па цэлях у глыбіні прызнанай тэрыторыі Расіі ўжо прыняте ЗША, але аб'яўляць пра гэта публічна не плануецца. Што гэта зменіць у расійска-ўкраінскай вайне? І кіраваныя бомбы — КАБ — ужываць будзе скдлладаней, і па расійскіх «Іскандэрах», якія будуць заўважаныя на запуску ў 100-300 кіламетрах ад мяжы, могуць пацэліць заходнія ракеты, лічыць Мікалай Мітрохін,  кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Брэменскага ўніверсітэта.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__18_.jpg

Гляджу «ваенкароўскія» паблікі, а там бадзёра так: ну і што – будуць цяпер амерыканскія ракеты ляцець на «старыя» расійскія тэрыторыі, ну што, мы іх не бачылі, калі яны ляцелі на «новыя». Так, усё тыя ж будуць атакі на аэрадромы і сховішчы паліва, але мы ж перахопліваем іх у Крыме, хай і часткова.

Але насамрэч усё будзе не так.

Першае, і магчыма, галоўнае, чаму расійская авіяцыя прымяняе КАБ (плануючыя авіябомбы) ў асноўным на лініі фронту на Данбасе, Харкаўскай і Сумскай абласцях, але мала – у Херсонскай і Запарожскай? 

Ды таму, што там авіяцыя ўзлятае з аэрадромаў у «старой» Расіі і скідае боепрыпас у 80 кіламетрах ад цэлі, альбо зноў жа над «старой» Расіяй ці над захопленымі тэрыторыямі. Над Дняпром такі фокус прарабіць складаней — доўга ляцець, ёсць рызыка атрымаць ракету з флангу (з Запарожжа), а крымскія аэрадромы пад ударамі заходніх ракет эвакуяваліся і крымскае СПА моцна пацярпела.

Цяпер уявім, што УСУ, калі атрымае дазвол, рэанімуе паляванне з «Патрыётамі» за расійскімі самалётамі на глыбіню ў 100–120 кіламетраў за лінію фронту, якая вялася ў 2023 годзе патаемна і была спыненая пасля няўдалага збіцця расійскага Іл-76 з украінскімі ваеннапалоннымі. Або што F-16, прынятыя УСУ на ўзбраенне, будуць падлятаць бліжэй і біць і па самалётах, і магчыма, па некаторых найбліжэйшых аэрадромах.

А адсутнасць (ці хаця б значнае зніжэнне) колькасці атак з выкарыстаннем бомбаў, якія плануюць, — рэзка знізіць эфектыўнасць расійскіх наземных аперацый.

Другое — крыху менш важнае — балістыка. Зноў жа РФ прымяняе балістычныя ракеты перш за ўсё для абстрэлу буйных гарадоў і важных мэтаў. І запускае іх з Бранскай, Белгародскай, Варонежскай абласцей. Але амаль усе гарады і цэлі – досыць глыбока ўнутры Украіны, таму – трэба запускаць ракеты адносна блізка да мяжы. Не наўпрост на ёй, але, напрыклад, у 100-200 кіламетрах ад яе. Тады магчыма і дасягнуць эфекту раптоўнасці, як у Палтаве, дзе людзі, калі пачулі сігнал трывогі, проста не паспелі дабегчы да бамбасховішчы.


Глядзіце таксама

Але цяпер у гэтую гульню можна гуляць ўдваіх. І па расійскіх «Іскандэрах», якія будуць заўважаныя на запуску ў 100-300 кіламетрах ад мяжы, могуць зноў жа адпрацаваць заходнія ракетныя сістэмы, падведзеныя да мяжы або ракеты, якія знаходзяцца на самалётах.

І, нарэшце, трэцяе. Расійскае СПА, якое закрывае ад заходніх ракет Крым або Данецк ці некаторыя важныя ўчасткі фронту – гэта адна гісторыя. А расійска-ўкраінская мяжа па паўночным усходзе і поўначы Украіны — іншая. 

Менавіта па прычыне адноснай разрэджанасці расійскага СПА ўздоўж доўгай мяжы і наяўнасці шырокай лясной зоны з рачнымі сістэмамі УСУ могуць запускаць у гэтым кірунку хмары буйных дронаў і мець прымальны працэнт іх знішчэння. Таму і ракеты ў гэтым кірунку паляцяць больш эфектыўна, чым у бок Крыма. А цэляў на гэтым шырокім фронце значна больш, чым у Крыме, і яны часцяком не менш, а больш «тоўстыя». Дастаткова ўспомніць толькі комплексы ВПК у Варонежы або бранскія машынабудаўнічыя заводы.

Так што страты могуць тут быць куды больш значнымі, чым у Крыме.