Джо Байдэн у Кіеве (абнаўляецца)

З'явіліся першыя відэа і фота гістарычнага візіту. У Кіеве ад самага ранку быў перакрыты шэраг цэнтральных вуліц. 

Фота: «Reuters»

Фота: «Reuters»

На тое самае намякнулі некаторыя ўкраінскія блогеры. Аб прыбыцці Байдэна ў Кіеў першым паведаміў журналіст Фейгін, таксама пра гэта напісаў журналіст «Bild» Юльян Рэпке.
Паводле даных выдання «Politico», памочнікі прэзідэнта ЗША разглядалі магчымасць таемнага перасячэння мяжы, але прыезд Байдэна ва Украіну быў «амаль выключаны».
У той жа час МЗС Украіны паведамляла, што ў Кіеве чакаецца візіт кагосьці з «галоўных» заходніх партнёраў Украіны.
Адначасова з навіной аб прыездзе Байдэна ў Кіеве і шэрагу абласцей была абвешчана паветраная трывога. Яна звязана з актыўнасцю варожай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі.
А ўздоўж мяжы Польшчы і Украіны курсіруе стратэгічная разведвальная авіяцыя ЗША, паведамляюць маніторынгавыя каналы, спасылаючыся на «Flightradar».

Байдэн і Зяленскі ў Кіеве. Фота: U Now

Байдэн і Зяленскі ў Кіеве. Фота: U Now

bajden_3.jpg

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага
«Джозэф Байдэн, вітаем у Кіеве! Ваш візіт — надзвычай істотная праява падтрымкі для ўсіх украінцаў», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

«Паколькі мы набліжаемся да гадавіны жорсткага ўварвання Расіі ва Украіну, я сёння знаходжуся ў Кіеве, каб сустрэцца з прэзідэнтам Зяленскім і пацвердзіць нашу непахісную прыхільнасць дэмакратыі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Калі Пуцін пачаў сваё ўварванне год таму, ён думаў, што Украіна слабая, а Захад падзелены. Ён думаў, што зможа перажыць нас. Але ён глыбока памыляўся.
За апошні год Злучаныя Штаты стварылі кааліцыю краін ад Атлантыкі да Ціхага акіяна, каб дапамагчы ў абароне Украіне, аказаўшы ёй беспрэцэдэнтную ваенную, эканамічную і гуманітарную падтрымку — і гэта падтрымка будзе працягвацца», — працытавала прэс-служба Байдэна ў твітары.


Падрабязнасці неўзабаве будуць.