193-ці дзень вайны. Фронт. Што адбылося за ноч

Пакуль вы спалі, УСУ змагаліся. Аператыўная зводка з палёў вайны.

usu_2.jpg


Асноўныя намаганні акупантаў сканцэнтраваны на ўсталяванні поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай вобласці, утрыманні акупаваных раёнаў Херсонскай, часткі Харкаўскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцей, а таксама стварэнні спрыяльных умоў для аднаўлення наступлення.
Украінскія войскі адбілі спробы наступу ў раёнах населеных пунктаў Бахмуцкае, Вясёлая Даліна, Зайцава, Кодзема і Саледар на Бахмуцкім кірунку, а таксама ў раёнах населеных пунктаў Першамайскі, Вадзяны і Невельскі на Аўдзееўскім кірунку.
За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 25 ракетных і больш як 22 авіяцыйныя ўдары па ваенных і грамадзянскіх аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

usu_3.jpg


У Херсонскай вобласці пасля інтэнсіўных абстрэлаў з боку УСУ расійцы ўвялі забарону на перамяшчэнне мясцовых жыхароў. У прыватнасці, забаронена перасякаць Дняпро, па мастах, на плытах і лодках. У выпадку парушэння забароны войскі пагражаюць страляць на паражэнне.
Уначы пад расійскім агнём у чарговы раз апынуўся Нікапальскі раён. Яго двойчы абстралялі з цяжкай артылерыі. На шчасце, людзі не пацярпелі.
Па даных кіраўніка Днепрапятроўскай АВА Валянціна Разнічэнкі, у Нікапалі пашкоджаны да 10 прыватных дамоў і шматпавярхоўка. Абстрэлам пашкоджаны 9 будынкаў, у тым ліку гімназія, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, крама і кавярня. Абарвала і некалькі ліній электраперадач, але іх ужо адрамантавалі.

usu_4.jpg

Уладзімір Зяленскі абвясціў пра вызваленне трох населеных пунктаў на поўдні і на ўсходзе Украіны. Над адным з іх учора, магчыма, узнялі ўкраінскі сцяг.
Пра прасоўванне ўкраінскіх войскаў Зяленскі распавёў у вечаровым звароце. Па яго словах, 103 брыгада тэрабароны вызваліла населены пункт у Данецкай вобласці. А 42 мотапехотны батальён дэакупіраваў яшчэ два населеныя пункты на поўдні Украіны.
Адзін з іх — гэта, магчыма, Высакаполле ў Херсонскай вобласці.

usu_5.jpg