«Гэта выратуе тысячы жыццяў». Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША большасцю галасоў ухваліла прапанаваны спікерам Майкам Джонсанам законапраект аб выдатках на вайсковую і фінансавую дапамогу Украіне. Пра гэта сведчыць прамая трансляцыя з Кангрэса.

Фота president.gov.ua

Фота president.gov.ua

Як адзначае unian.net, перад тым, як разгледзець законапраект па сутнасці, Палата прадстаўнікоў адхіліла чатыры папраўкі, прапанаваныя супернікамі дапамогі Украіне.

Агульны пакет дапамогі Украіне прадугледжвае выдаткі амерыканскага бюджэту на ўзроўні 60,84 мільярда долараў. Іх размяркуюць па наступных напрамках:

23,2 мільярда — на закупку для арміі ЗША абаронных тавараў на замену тым, якія перадаюцца Украіне, а таксама на аплату абаронных паслуг, прадастаўленых Украіне;

11,3 мільярда — на бягучыя ваенныя аперацыі ЗША ў рэгіёне;

13,8 мільярда — на закупку перадавых сістэм узбраенняў, абаронных вырабаў і абаронных паслуг у амерыканскай прамысловасці;

26 мільёнаў — на фінансаванне сістэмы нагляду і кантролю за дапамогай і абсталяваннем, якія прадстаўляюцца Украіне.

7,85 мільярда — на прамую фінансавую дапамогу дзяржаўнаму бюджэту Украіны (прэзідэнт ЗША будзе мець права спісаць палову гэтага доўгу).


Глядзіце таксама

Варта адзначыць з 13,8 мільярдаў, якія пойдуць на закупку зброі ў прамысловасці, частку можна будзе выкарыстоўваць толькі да канца бягучага года. Іншую частку гарантавана можна будзе выдаткаваць да канца наступнага фінансавага года —  з верасня 2025 года да верасня 2026 года.

Што тычыцца 11,3 мільярда, якія пойдуць на «аперацыі ЗША ў рэгіёне», то хоць законапраект і называецца «Аб дапамозе Украіне», частка дапамогі пацячэ і ў іншыя дзяржавы, якія «пацярпелі ад вайны». У прыватнасці, мяркуецца, што да 100 мільёнаў доларащ могуць атрымаць краіны, на якія паўплывала вайна ва Украіне. Гэтыя грошы можна будзе гарантавана выдаткаваць да канца верасня 2025 года. Пры гэтым, пра якія менавіта краіны і які менавіта ўплыў ідзе гаворка, амерыканскія заканадаўцы не ўдакладнілі.

Законапраект таксама ўключае палажэнні, якія пашыраюць паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па перадачы абароннай прадукцыі і паслуг Міністэрства абароны замежным дзяржавам або міжнародным арганізацыям. Прынамсі:

абавязваюць прэзідэнта ЗША перадаць Украіне вайсковыя тактычныя ракетныя комплексы вялікай далёкасці;

абавязваюць прэзідэнта заключыць пагадненне з Украінай аб кампенсацыі ЗША эканамічнай дапамогі, прадстаўленай Украіне;

патрабуюць, каб пэўныя сродкі, якія прадстаўляюцца Украіне, былі кампенсаваныя іншымі донарамі;

усталёўваюць розныя патрабаванні па наглядзе і справаздачнасці па дапамозе, якая прадастаўляецца Украіне.

Цяпер законапраект павінен ухваліць Сенат і падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн. І тое, і другое фармальнасць, бо верхнюю палату Кангрэса кантралююць дэмакраты, а Байдэн з’яўляецца прыхільнікам дапамогі Украіне.


Глядзіце таксама

Акрамя гэтага, палата прадстаўнікоў 20 красавіка прыняла законапраект аб выкарыстанні на карысць Украіны замарожаных расійскіх актываў.

«За» прыняцце прагаласавалі 360 кангрэсменаў — 186 рэспубліканцаў і 174 дэмакраты.

Законапраект, у прыватнасьці, дае выканаўчай уладзе ЗША магчымасьць канфіскоўваць і пераводзіць ва Ўкраіну замарожаныя расійскія актывы, якія захоўваюцца ў краіне. Украіна ў рамках гэтай працэдуры можа атрымаць каля 8 мільярдаў долараў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ухваленне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША законапраекта аб дапамозе ў вайне з пуцінскай Расіяй.

На сваёй старонцы ў «Твітары» ён падзякаваў ніжняй палаце Кангрэса ЗША, абодвум партыям і асабіста спікеру Майклу Джонсану за «рашэнне, якое захоўвае правільны ход гісторыі».

«Дэмакратыя і свабода заўсёды будуць мець значэнне ў свеце і ніколі не пацерпяць паразы, пакуль Амерыка будзе дапамагаць іх абараняць. Жыццёва важны законапраект аб дапамозе ЗША, прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў, дапаможа прадухіліць распаўзанне вайны, захавае тысячы і тысячы жыццяў і зробіць абодва нашы народы мацнейшымі», — лічыць прэзідэнт.