Грамадзяне РБ і РФ змогуць адкрыць рахункі ў банках Грузіі пры ўмове асуджэння расійскай агрэсіі
Грамадзяне Беларусі і Расіі змогуць адкрываць рахункі ў банках Грузіі толькі пры ўмове асуджэння ваеннага ўварвання Расіі ў Грузію і Украіну.

Асуджэнне фіксуецца ў пісьмовым выглядзе шляхам подпісу спецыяльнай формы, зацверджанай банкам Грузіі, піша АФН.
«Калі асоба, якая не закранутая санкцыямі супраць Расіі, пацвердзіць сваю пазіцыю, падпісаўшы гэты дакумент, то банк разгледзіць магчымасць супрацоўніцтва з ёй», — растлумачылі ў банку Грузіі.
Форма Банка Грузіі выглядае наступным чынам:
«Я згодны з тым, што Расійская Федэрацыя з'яўляецца акупантам, які ўварваўся ў Грузію ў 2008 годзе і ва Украіну ў 2014 і 2022 гадах;
Падтрымліваю тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і лічу Абхазію і Самачабла часткай Грузіі;
Я згодны не падзяляць расійскую прапаганду і змагацца з ёй;
Я ведаю, што парушэнне гэтых патрабаванняў прывядзе да анулявання майго рахунку ў Bank of Georgia».
Найбуйнейшы грузінскі «TBC Bank» увогуле заявіў, што часова не будзе адкрываць рахункі расійцам.