Калі б не Brexit, Расія б не напала на Украіну?
Пра тое, што Расія магла б і не напасці на Украіну, выказаў здагадку еўрадэпутат у трэцюю гадавіну Брэксіту. Больш цеснае ўзаемадзеянне, асабліва ў «пытаннях абароны», ЕС і Брытаніі магло б мець вялікае значэнне.
Сябар Еўрапейскага парламента ад Бельгіі і яе былы прэм'ер-міністр (да 2008 года) Гі Верхофстат лічыць, што без выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Саюза магло б і не адбыцца поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Такую думку Верхофстат выказаў у інтэрв'ю брытанскай радыёстанцыі «LBC» у аўторак, 31 студзеня, піша «Еўрапейская праўда».
«Гэта вайна, гэта жорсткае ўварванне пачалося з Пуціна і Расіі. Яна не мае нічога агульнага з пашырэннем NАТO, Еўрапейскага саюза, гэта на самай справе спроба Пуціна аднавіць стары Савецкі Саюз», — адзначыў бельгійскі палітык.
«Адзінае адрозненне — Камуністычную партыю замянілі яго сябры. Аб'яднаная Еўропа, асабліва ў пытаннях абароны, мела б вялікае значэнне. Я думаю, што, магчыма, без Brexit не было б ніякага ўварвання. Я не ведаю, але думаю, што ён (Уладзімір Пуцін) убачыў бы значна больш моцную і аб'яднаную Еўропу па той бок», — дадаў еўрадэпутат.
Нагадаем, што Гі Верхофстат быў назначаны адказным за пытанне Brexit ад Еўрапейскага парламента падчас перамоў з Вялікабрытаніяй аб выхадзе з Еўрасаюза.
Якраз сёння, 31 студзеня, споўнілася тры гады з моманту афіцыйнага выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрасаюза. Але бакі да гэтага часу працягваюць перамовы па спрэчным пытанні гандлю і перасячэння мяжы з Паўночнай Ірландыяй.
Нагадаем, пытанне выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза, або Brexit, неаднаразова ўздымалася кансерватарамі. У выніку 23 чэрвеня 2016 года па ім быў прызначаны рэферэндум. Афіцыйна выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза быў запланаваны на красавік 2019 года. Борыс Джонсан актыўна спрычыніўся да гэтай ініцыятывы.
Выхад Брытаніі з Еўрасаюза суправаджаецца вялікай грамадскай увагай як у брытанскім грамадстве, так і ў Еўропе ў цэлым. Складаныя перамовы брытанскага ўрада з кіраўніцтвам ЕС адносна ўмоў выхаду, асабліва адносна будучага статусу брытанска-ірландскай мяжы і далейшых перспектыў Адзінай міграцыйнай зоны, атрымалі шырокі рэзананс.
Брытанія доўга адкладала выхад з ЕС з-за спрэчак наконт умоў далейшага супрацоўніцтва і самога выхаду. У ліпені 2019 года прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан запэўніў, што краіна выйдзе з ЕС да 31 кастрычніка пры любых абставінах, але гэтага так і не адбылося. Гэта здарылася толькі тры гады таму — 31 студзеня 2020 года.