Падпісана пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС

Брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан у пятніцу абвясціў, што падпісаў закон аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

cnn.com

cnn.com

«Сёння я падпісаў пагадненне аб выхадзе Злучанага Каралеўства з ЕС 31 студзеня, тым самым выконваючы дэмакратычны мандат народа Брытаніі», — напісаў Джонсан ў Twitter.
«Гэты акт абвяшчае аб новай старонцы ў нашай нацыянальнай гісторыі», — дадаў прэм'ер.
Напярэдадні каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала законапраект па Brexit, што канчаткова надало яму статус брытанскага закона.
У пятніцу старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен таксама падпісалі ў Брусэлі гэтае пагадненне.
Са свайго боку фон дэр Ляйен ў Twitter адзначыла, што пасля падпісання дакумента «адкрываецца магчымасць яго ратыфікацыі Еўрапейскім парламентам».
Ратыфікацыя дакумента ў Еўрапейскім парламенце запланавана на 29 студзеня.
Прэс-служба Савета ЕС пры гэтым паведаміла, што «як толькі Еўрапейскі парламент дасць сваю згоду, савет па пісьмовай працэдуры прыме рашэнне аб заключэнні пагаднення ад імя ЕС».
Brexit запланаваны на 31 студзеня 2020 года.
interfax.by