Крывы Рог рыхтуецца да абароны
Начальнік ваеннай адміністрацыі горада Аляксандр Вілкул паведаміў, што ў дзеянне ўведзены план абароны. Сёння пасля абеду дзве калоны ворага пачалі рух у напрамку горада.
«Сёння пасля абеду дзве калоны ворага пачалі рух. Адна з Кахоўкі, Бераслава ў напрамку Мілава, Дудчані, і цяпер яны знаходзяцца там. Другая — з Мікалаеўскага напрамкі ў бок Інгульца», — адзначыў ён.
«Вельмі моцна адпрацавала наша авіяцыя ў раёне Давыдава броду, адпрацавала ў раёне Малой Аляксандраўкі. І вось цяпер яны, ворагі, знаходзяцца ў раёне Белага калодзежа. Сітуацыю цалкам кантралюе Вайсковая адміністрацыя, Узброеныя Сілы Украіны, Нацгвардыя і тэрабарона», — паведаміў Вілкул.
У сувязі з магчымым набліжэннем ворагу, па камандзе ўзброеных сіл Украіны ваеннай адміністрацыяй горада Крывы Рог прынята рашэнне рэкамендаваць жыхарам мікрараёна Інгулец пераехаць у паўночную частку горада.