Львоў рыхтуецца да магчымага ўварвання Расіі з Беларусі

У Львове пачалася падрыхтоўка да магчымага ўварвання войскаў Расіі з боку Беларусі.

lvou_sadovy.jpg

Пра гэту падрыхтоўку паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы, адзначае нямецкае радыё.

Па словах мэра, сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы непрадказальная. «У кожным раёне горада будзе створаны штаб абароны і праведзеная дадатковая падрыхтоўка для чальцоў добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрабароны. Пакуль мы не будзем пераводзіць іх на кругласутачнае дзяжурства. Але гэта  можа змяніцца ў любы момант», — заявіў ён.

Разглядаецца і магчымасць фарміравання ў Львове і рэзервовых добраахвотніцкіх батальёнаў.

Улады Львова таксама разглядаюць варыянт фарміравання рэзервовых добраахвотніцкіх батальёнаў з работнікаў гарсавета і камунальных прадпрыемстваў, дадаў мэр.

Акрамя таго, як распавёў Садовы, у Львове працягнулі фарміраваць стратэгічны рэзерв прадуктаў на выпадак блакавання шляхоў забеспячэння, адзначае gordonua.com.

«Важна, каб людзі ведалі, што горад у бяспецы, і каб у ворага не было дастатковай інфармацыі для правядзення правакацый. Імперыя будзе зруйнаваная. Украіна пераможа. Рашэнне аб наступе на Львоў будзе апошнім іх рашэннем у жыцці», — адзначыў мэр Львова ў сваім тэлеграме.